Некаторыя Дземідовічы, якія менаваліся Д.-Ваўчэцкімі гербу "Габданк" пры вывадзе ў Мінскім ДДС мелі продкаў-прыхаджан Койданаўскага касцёлу ў Мінскім павеце. Сустракаюцца сярод зямян койданаўскіх 17-18 ст. Верагодна, першыя пакаленні гэтага роду:
Міхал Дземідовіч, ключнік койданаўскі ў 1620 г., меў зямлю ў Койданаве, навакольных Загаражанах (Загараддзе). Каля 1648 г. набыў зямлю за 18 коп грошаў у Калечыцаў у засценку на Ўлотаўцы каля Макаўчыц. У 1669 г. пан Ян Дземідовіч, відавочна, сын Міхала, трымаў зямлю на вольнасці за Загараджанамі за лістам кн. Багуслава Радзівіла, ён жа сярод зямян.