Галавачы мелі вывады ў 1802 у Менскім ДДС, рабілі 2-е асобныя лініі, якія, відаць, ня ведалі між сабою сваяцтва (а можа гэта два розных рода з ідэнтычным прозьвішчам ?). Адна зь іх мела ранейшы вывад 1776 у Магілёўскім гал. судзе. Абедзьве лініі роду назвалі сваім гэрбам — гэрб "Галавінскі", відаць, па сугуччу гучаньня.
У 1802 бачна, што адныя жылі ў Ігуменскім, іншыя — ў Слуцкім пав. Адна лінія зацьверджана ў расейскім шляхецтве, іншая запісана ў падатныя станы.
Род
Маствіла-Галавач жыў у Аршанскім і Магілёўскім пав., называлі сваім гэрб "Любіч".
Галавачы, якія жылі ў Віленскай губ., называлі сваім гэрбам
"Любіч".
Гэаграфічна вашыя Галавачы бліжэйшыя да Віленскай губ., аднак ня выключана, што маглі перасяліцца аднекуль зь Менскай губ. Трэба праводзіць спэцыяльныя архіўныя пошукі.