Прыналежнасьць да шляхты вызначае радавод, а не гучаньне прозьвішча.
Мяркую, што "Яцына" можа быць варыянтам імя "Яцак", утворанага ад "Гіяцынт". Калі гэта так, дык людзей зь імём Яцына яўна было больш, чым 1 чалавек. Пагэтаму меркаваць, што ўсе Яцыны аднаго паходжаньня — ня правільна.
Ведаю, што Яцыны жылі ў даўнейшым Полацкім ваяводзтве і Браслаўскім пав. Яшчэ ў часы ВКЛ мелі праблемы са сваім статусам, судзіліся з-за таго, што іх абвінавачвалі ў нешляхецтве. У часы Расейскай Іпмэрыі таксама мелі падобныя праблемы, некаторыя лініі былі зацьверджаны ў расейскім шляхецтве.
Высьветліць сапраўдны статус тых Яцынаў у часы ВКЛ даволі складана. Трэба праводзіць спэцыяльныя досьледы. Як бы тое ні было, яны ўвайшлі ў шляхецкі стан.
Што тычыцца іншых Яцынаў, дык быў такі род з уласным гэрбам. Якія ў іх дачыненьні з полацка-браслаўскімі 18 ст. я зараз ня ведаю.
Пра лідзкіх у мяне інфармацыі няма, акрамя таго, што былі там нейкія Яцыны.
Акрамя архіваў нічога іншае вам адказу ня дасьць. Трэба глядзець мэтрычныя кнігі, ад бліжэйшых вядомых продкаў і ўглыб часоў. Калі і ня будуць шляхцічамі, дык продкі ёсьць ва ўсіх.