Віталь Макарэвіч «„Антыразбор“ шляхты»
http://arche.by/by/9/30/223/«…нашмат больш істотным за любыя паперы і сведчанні продкаў па мужчынскай лініі (па мячы) было тое, каб шляхецкую годнасць за чалавекам прызнала мясцовая карпарацыя шляхты. А карпарацыі гэтыя былі даволі замкнёныя. Трапіць у іх простаму чалавеку можна было толькі апынуўшыся сярод кліентэлы — вайсковых слуг магната, што гарантавала прывілеяваны статус. Кола, такім чынам, замыкалася. Традыцыйная карпаратыўная салідарнасць шляхты ў час Рэчы Паспалітай забяспечвала захаванне адноснай «чысціні» саслоўя. Парушыць яе фактычна маглі толькі магнаты, чым многія і карысталіся, павялічваючы свае прыватныя войскі ў час палітычных і ваенных падзеяў XVIII ст.…»Панове, адкажыце каліласка, як на вашу думку, мела атрымліваць свае гербы «новая» шляхта вышэйазначанага прыватнага войска гайдукоў, якіх набілітавала карпарацыя шляхты? Свой герб давала фамілія пана-гаспадара (лідэра карпарацыі)? Альбо нехта з чальцоў карпарацыі? Альбо браўся герб, да якога належалі носьбіты аднаго з «новым» шляхцічам прозьвішча? Неяк яшчэ? Ці потым падаваліся паперы «новага» шляхціча на зацьверджаньне Каралю й Вялікаму князю?