Ищу любую информацию о мещанине Минской губернии Свидо Михаил Постумиев-Стефанов и его брате Стефане, сестрах Марии и Анне. Они жили в таких населенных пунктах: хутор Журавки, деревня Белицкое, Даленщина, Чериковский уезд. Сейчас существуют такие названия? В какой это области? Вся семья кажется выехала после революции.а может не вся? Спасибо заранее за помощь. Ольга Свидо (ljlj).
Дзіўна!? Як яны сталі мяшчанамі?
Сьвіды былі кальвінскага веравызнаньня.Вашы продкі належаць да малодшай лініі роду Сьвідаў. Пачынаецца яна ад Фларыяна-Багуслава Сьвіды (*Эйнаравічы, ля Койданава1759, + ... )Шамбеляна Двара Польскага (1784). Ен быў уладальнікам вескі Краснае ў Барысаўскім павеце. У 1809 г. ен пазычыў Станіславу Юдыцкаму Генералу войск Літоўскіх 533 303 руб., а за гэта атрымаў у заставу на 6 гадоў вялікі маент.Глуск і Калацічы (зараз Глускі раен, яМагілеўскай вобл.), праз 6 гадоў у 1815г. Юдыцкі не здолеў выкупіць сваю маемасьць і ўсе гэта дабро стала ўласнасцю Фларыяна Свіды, які памер у тым жа годзе ў Бабічах ля Рэчыцы, але быў пахаваны ў Слуцку. Яго жонка Фэліцыянна Пшыстаноўская (*1763).
У іх было некалькі дзяцей, адзін зь якіх Стэфан (*1788, +Калацічы 1819, пахаваны ў Калацічах у сямейнай капліцы)Суддзя Гранічны Бабруйскі. Быў жанаты з Анэляй Дорыя-Дзерналовіч. Ен быў адзіны са Сьвідаў хто згадзіўся пахрысьціць сваіх сыноў у каталіцкім касьцеле. Іх дзеці: Фларыян-Якуб (ад яго ідзе далей лінія) і Пастуміўш-Стэфан (*1819 ,хрост 1819.06.19, хрост ў Глускім касцеле). Вывадам Мінскага ДДС 1835.06.05 Пастуміўш-Стэфан быў прызнаны ў дваранстве Расейскай Імпэрыі і Указам Сэнату 1837.11.30 зацьверджаны.
Ен ажаніўся с праваслаўнай Марфай Кіпрыянаўнай (прозьвішча невядома), якая, верагодна, да таго ж была прасталюдзінкай. Сям'я Свідаў дрэнна аднеслася да гэтага шлюбу, па маіх суб'ектыўных меркаваньнях ен за гэты учынак быў пазбаўлены спадчыны і стасункі з сям'ей перапыніліся, да таго ж пазьней нідзе не згадана, што ен валодаў якім маенткам, хаця род заможны, згадваецца толькі што жыў у розных маентках (можа служыў у каго?), уладальнікамі якіх былі чужыя асобы. Ен меў сыноў, хутчэй за ўсе праваслаўных, Стэфана (*1866.10.04, + ... ) і Міхала (*1872.05.01 - +...), якія Вывадам Менскага ДДС ад 1891.05.07 былі прызнаныя ў дваранстве Расейскай Імпэрыі і Указам Сэната 1891.09.09 за №5268 зацьверджаны ў ім. (А Вы казалі мяшчане!!)
Пастуміўш-Стефан з сынамі Стэфанам і Міхалам жыў у 1889г. у фальварку Цыганоўка Чэрыкаўскага павета, у 1890-91г.г. яны ўжо жылі Ў маентку Тур'я (у 6-ці км. ад Чэрыкава), уладальнікам якога быў Антон Роні (альбо Ронэ) (можа менавіта там Ваш дзед ажаніўся на "францужанке"??
. У 1891г. Пастуміўш-Стэфан пакінуў сыноў у Тур'і, а сам пераехаў жыць у маентак Вялікая Слабодка Мсціслаўскага павета, на той час яму было ўжо 72 гады. На гэтым сувязь перарываецца.
Можа Вы нам распавядзеце, што было далей!??
P.S. Даленшчына зараз знаходзіцца на паўночным-захадзе Крычаўскага раена, у 5 км. адсюль знаходзіцца Забалацьце(дзе была царква), зараз гэта ўжо Мсціслаўскі раен, ад Даленшчыны ў 5 км. есьць Беліца, яна зараз у Чэрыкаўскім раене, усе згаданыя раены ў Магілеўскай вобласьці.