У прадажнымі праве 1727 г. на палову пляца ў Койданаве ад Стэфана Калечыца, дваюраднага брата майго продка, свайму брату, прыгадваецца, што яго жонка Канстанцыя з Абрамовічаў.
Магчыма з гэтага ж роду, у метрыках Койданаўскага касцёла:
1711 г. Кумы ў nobilium Чахоўскіх- nobilium Красіцкі і Мар'яна Абрамовічаўна, у Койданаве.
Галіна нашчадкаў аднаго з сыноў Тэадора Калечыца з Пяткевіч і Яцукоўшчыны ў XVIII ст. асела ў самім Койданаве. Парадніліся з Дзяткамі, Бакіноўскімі, Магілеўскімі. У 1795 г. запісаны разам з усім мястэчкам у падданныя. У XIX ст. дамагліся правоў мяшчанства.
Ян, сын Стэфана Калечыц з Койданава, 1785 г.н. пазначаны ў метрычных кнігах Койданаўскага касцёла за 1836 г. як "ўраджоны"/шляхціц.
Яго сын Антоній быў салдатам койданаўскай этапнай каманды.
Койданаўская галіна.У мк койданаўскага касцёла 1667 г. Марка Калечыц паказаны з Койданава. У інвентары 1668 г. і пазнейшых не пазначаны.
Паміж 1683 і 1695 гг. на вул. Віленскай з левага боку ад рынку асеў Іван, сын Мікалая Маркавіча Калечыц з Макаўчыц, Навасёлак і Пяткевіч, валодаў аднім з самых вялікіх у Койданаве пляцаў у 18 забудаваных прутоў. У далейшым зямянін на Ледніках, гэты пляц пасля ў яго дваюраднага брата Стэфана, сына Тэадора Маркавіча Калечыца, зямяніна на Яцукоўшчыне.
Паміж 1695 і 1712 гг. на вул. Скамарошскай пляц у 2.5 забудаваных прутаў апынуўся ў валоданні Андрэя, сына Мікалая Маркавіча Калечыца. Жанаты з Аленай з Ждановічаў, трымаў пляц згодна з інвентаром 1727 г.
1 пакаленне1. Раман Калечыц. Атрымаў палову пляца прадажным правам 1727 г.ад брата пана Стэфана і Канстанцыі з Абрамовічаў Калечыцаў. Трымаў землі ва ўрочышчы Карэндзянка ад свайго дзеда Маркі Калечыца.
2. Стэфан Калечыц х Канстанцыя Абрамовіч
2 пакаленне2.1 Сямён
3.2 Антон
3 пакаленне4.2 Максіміліян + пасля 1796, чарговы шлюб 1792 г. х Рэгіна Магілеўская. Жыў "каля збору дэсідэнцкага" г.зн. кальвінскага.
5.3 Юзаф *1765 х 1. Луція дачка Юрыя Недбальская. На баярскай зямлі ў в. Латушкі. 2. Ганна Беласкурка (баяры Беласкуркі)
4 пакаленне6.4 Стэфан * 1755 х Апалонія дачка Юзафа
7.4 Філіп * 1755 х Алена дачка Адама Дудкоўская
8.4 Міхал * 1783
9.4 Агата * 1785
10.5 Пётр * 1794 х
11.5 Ян *1810
* Сільвестр Калечыц на вул. Слуцкай, трэба ўдакладніць, сын Максіміліяна (?). х 1801- Петранэля Бакіноўская, 1807 - Апалонія Дзядко
5 пакаленне12.6 Ян * 1785 - 1850, у мк Койданаўскага касцёла за 1836 г."ўраджоны"/шляхціц.
13.6 Антон * 1787
14.7 Якуб * 1775
15.7 Марыяна *1783
16.7 Тэадора * 1788
6 пакаленне17.12 Антон * ~ 1807 - 1849, Служыў у койданаўскай этапнай камандзе расейскіх войскаў (?-1826-?), унтэр-афіцэр. х Францішка, дачка Казіміра
18.12 Казімір * 1823(6) х у 1842 - Елізавета Казіміраўна Слівінская
19.12 Крысціна х Адам Шот. Сын Васіль Шот 1843 г.н., у 1888 г. саўладальнік маёнтка Лысоўшчына Ігуменскага пав. (114 дзес.) з старэйшым братам Антонам.
Антаніна Калечыцаўна, дачка ? трэба ўдакладніць, у мк 1834 г. койданаўская касцёла "ураджоная"/шляхцянка ў Загараддзе; Гэтая ж (?) Антаніна у 1835 х Юзаф Заблоцкі.
7 пакаленне20.17 Ян *1833
21.17 Ганна * 1826 Дачка унтэр-афіцэра, валодала 2 участкамі ў мяст. Койданава і в. Загараддзе
22.17 Казімір 1838-1894 х Петрунэля Міхневіч, 2. Таццяна Францаўна (Пятровіч?). Койданаўскі мяшчанін. Таксама пісаўся Казіміравіч. У судовым пратаколе апроса "беларус, каталік"
8 пакаленне23.22 Ян * 1858
24.22 Марыя * 1860
25.22 Аляксандра *1883
26.22 Сямён *1888
27.22 Павел * 1890
НГАБ Ф.159-1-2288 Дамагліся правоў мяшчанства;
НГАБ Ф. 159-1-4913 Судовая справа Даменіка Калечыца з Антонам Паўлюцем.
Томаш сын Даменіка Калечыц, койданаўскі мяшчанін, судовая справа 1909 г.
Ян Калечыц з Койданава ў Польскай Радзе Мінскай зямлі, адказваў за фармаванне ўзбройных атрадаў дзеля падрыхтоўкі антыбальшавіцкага паўстання /Oleg Łatyszonek Białoruskie formacje wojskowe 1917-1923/