ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц  (Прочитано 32444 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #60 : 15 Августа 2020, 15:26:15 »
Метрычных запіс з кніг Койданаўскага касцёла, дзе згадваецца Ганна Калечыц, дваюрадная сястра майго продка, пасля, у шлюбе Паўлоўская.

1723 г. нар. Зофея, G[enerosus] D[ominus] N (імя не пазначана) Кайша і Марыяна. Nobilium levant. (шляхетныя ўспрыемнікі) Лукаш Паўлоўскі і Ганна Калечыц, з Уссы.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #61 : 20 Августа 2020, 17:14:13 »
З метрычных кніг Койданаўскага касцёла і возерскай уніяцкай царквы.

Рэгіна Калечыц з Пяткевіч выйшла замуж за Самуэля Герждовіча.  Жылі ў Гарэнаўке. Вядомыя з дзяцей: Францішка 1774 г.нар. і Марыяна 1776 г.нар.

Койданаўскія Герждовічы паходзілі з роду з Герждаў Герждовічаў. Андрэй Казімір Герждовіч быў жанаты на Ганне з Бесманаў, ад якой атрымаў у пасаг Шчалканаўшчыну і Юнцоўшчыну каля Путчына. У 1705 г. Андрэй Казімір Герждовіч атрымаў Вязынь і Крысава ў заставу ад Рэгіны з Кастравіцкіх Валадковічавай.   Яго дачка Разалія ўзяла шлюб з Самуэлам Кастравіцкім, скарбнікам рэчыцкім. Ян Ануфрый ужываў, верагодна, няпраўна, тытул скарбніка менскага ў 1770-я гады. Ян Герждовіч  да 1784 г. староста марыенборкскі, карыстаўся таксама тытуламі скарбніка менскага, Ашмянскага і падчашага смаленскага. Яго дачка Казіміра ў шлюбе з Адамам Ваньковічам, вайсковічам менскім.

У 1755 г. прадстаўнік роду Герждовічаў валодаў фальваркам Путчын, або Ласіцкоўшчына.
« Последнее редактирование: 20 Августа 2020, 17:20:24 от Калечыц »
In hoc signo vinces

AlexCale

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 1
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #62 : 12 Сентября 2020, 11:21:15 »
Добрый день! Меня зовут Алексей, я тоже Калечиц. Мой прадед Виталий Адольфович упоминается вот в этом сообщении на форуме: http://www.nobility.by/forum/index.php?topic=866.msg8378#msg8378 , где также указаны его предки.
Для того, чтобы дополнить информацию о нем, приведу ссылку на запись в архиве Фонда Иофе: https://arch2.iofe.center/person/16736

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #63 : 12 Сентября 2020, 12:52:01 »
Здравствуйте, Алексей! Вообще мы с Вами общались лет 10 назад, а с Вашим родственником Вадимом поддерживаем связь до сих пор)) пишите в личные)
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #64 : 17 Октября 2020, 09:33:40 »
З метрычных кніг Койданаўскага касцёла:

04.09.1693 г. нарадзіўся Станіслаў, сын DD[ominum]/паноў Антонія Гарадзецкага і Марыяны de domo (з дому, з роду) Калечыцаў. Успрыемнікі Базыль Вароніч і Луцыя Юхневічаўна. З Пяткевіч.

Цікава прывесці тэкст з вывадавай справы Гарадзецкіх, у якім апісваецца з'яўленне ў Пяткевічах Антонія Гарадзецкага:

"...проискивая для себя счастья, поселился на земле в имениях князей Радзивиллов в Станькове. В то время князья Радзивиллы, содержали собственное своё войско, которое ставили в случае надобности на защиту отечества. При том на землях своих поселяли дворян до разных мест прибывающих, жалуя оным земли в потомственное ленное владение, безо всяких других повинностей, как только с обязанностью военной службы...Антоний Городецкий, переуступивши вотчинное имение, предпринял искать себе счастье при дворе князей Радзивиллов и получив соответствующее своему званию место, в имениях из же, князей, поселился..."

У далейшым, нашчадкі Антонія і Марыяны трымалі грунты ў Пяткевічах і Янчыкоўшчыне (Яцукоўшчыне), якія першапачаткова былі Калечыцаў - відавочна, праз пасаг.
« Последнее редактирование: 17 Октября 2020, 09:47:52 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #65 : 19 Октября 2020, 14:24:36 »
Запіс у інвентары Койданава 1727 г. :

"5 моргаў над ракой Уса за Чэрнікоўшчынай паміж моргамі Ледніцкімі па Ждановічу макаўчычане няслушна трымаюць, да дворнай дыспазіты маюць належаць". Побач запіс з грунтам на Верташках у Сцюдзёнца, дзе пералічаны Калечыцы - гэтымі грунтам яны карысталіся яшчэ з канца XVI ст. Магчыма, тыя 5 моргаў таксама маглі з'яўляцца тымі навасельскімі грунтамі, якія былі перададзены ў заставу ў 1638 г., ці іх часткай. У суседніх Ледніках у XVII-XVIII стст. на асадзе, баярскай і зямянскай павіннасцяў жылі Даноўскія- нашчадкі паноў Даноўскіх, каралеўскіх зямян, якія на пачатку XVII таксама валодалі часткай Навасёлак.

Цікава адзначыць, што нават і грунт у 4 морга і 6 прутоў сярод навасельскіх уладанняў Ждановічаў менаваўся ў папярэдніх інвентарах як "Зямля" з уласнай назвай і сядзібай падданага ("Зямля Малдрычына над Машніцай, сядзіба заселена пад новікам", г.зн. нова паселеным падданым селянінам). Геаграфічна Зямля Малдрычына і была ў баку трохвугольніка "Цяўлава-Чарнікоўшчына-Леднікі", над Машніцай і над Усой. У інвентары 1727 г. сярод Калечыцаў там паказаны брат майго продка Андрэй, які быў жанаты на Алене з Ждановічаў і яго дваюрадныя браты. Другі ж брат майго продка Паўла- Ян- у мк 1707 г. прыгадваецца ў Цяўлове (нарадзіўся яго сын Францішак, хросныя- Йодкевіч з Цяўлоўскай), а ў 1712-1717- ён сярод зямян у Ледніках.

Чаму ў 1727 г. трыманне пазначана "няслушным" - невядома, верагодна, з якой-небудзь эканамічнай нагоды (заканчэння тэрміну трымання, вяртання грошаў, пераўступлення і г.д.) праз доўгі час.

Акрамя Калечыцаў, у наваколлі  былі і іншыя застаўныя трымальнікі зямлі: над ракой Уса пазначаны "Грышка Мірановіч з Міронаў у заставе". Мірановічы таксама мясцовы зямянска-шляхецкі род, у 1768 г. Ян Калечыц з Канавалавіч ажаніўся з Тэафіляй Мірановіч, сьведкі Міхал Карповіч і Ян Тамковіч, з мк Койданаўскага касцёла.
« Последнее редактирование: 19 Октября 2020, 15:05:29 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #66 : 07 Ноября 2020, 20:29:24 »
Радавод першых пакаленняў дабрынёўскай галіны роду:

І пакаленне

1. Мой продак у 14-м пакаленні- Іахім * каля 1570 г. Трымаў 1 валоку на лістоўнай павіннасці ў сяле Макаўчыцы і разам з братам Раманам (пасля койданаўскім машталерам) 4 морга над Машніцай, 2 морга ў Цішкавым Бродзе, каля сенажацяў Рыгора Ждановіча, купіну " пачынаючыся ад Гая да Чэрнікоўшчыны".

ІІ пакаленне

2. Цімафей. * Каля 1600 г. Трымаў 1 валоку ў Макаўчыцах, на Верташках у Сцюдзёнца 2 морга- "нарэз ад Акруглай". Гледзячы па датам, менавіта ён у 1638 г. атрымаў застаўнае права на дзедзічны грунт Яна Ждановіча ў маёнтку Навасёлкі.

ІІІ пакаленне

3.2 Марка Калечыцкі * каля 1630 г. - пасля 1682, х Апалонія Букар, унучка койданаўскага машталера Стэфана Еўтуховіча. Верагодна з'яўляўся кальвіністам, а жонка каталічкай, у Койданаўскім касцёле была ахрышчана толькі іх дачка Ева, згодна з традыцыямі - у канфесіі маці.
Трымаў зямлю на путнай і асаднай павіннасцях у Макаўчыцах; зямянін, ці баярын тракту вязынскага: у Вуглах, ці Пяткевічах, колішняй частцы маёнтка Навасёлкі паноў Багуфалаў (згодна з метрычнымі кнігамі, інвентары вязынскага маёнтка адсутнічаюць; гэту зямлю, верагодна трымаў і яго бацька і дзед, таму што засяленне Вуглоў пачалося ў канцы XVI ст.); зямлю ў Ельне пад Чэрнікоўшчынай, названай урочышча Карэмдзянка - разам з койданаўскімі падстарастай, войтам, і зямянамі з наваколля. У метрыках пісаўся таксама і з Койданава.

IV пакаленне

4.3 Тэадор, войт макаўчыцкі, зямянін на Яцукоўшчыне. Яго нашчадкі засталіся ў Пяткевічах, Макаўчыцах і мяст. Койданаве. Трымаў зямлю на вольнасці і чыншы ў Макаўчыцах, у Пяткевічах. Асобна зямля ў астраўку разам з ротмістрам койданаўскай панцырнай харугвы Марцінам Славутай, зямянамі Карповічам, Доўнарам і інш.

5.3 Мікалай. Трымаў зямлю на вольнасці і чыншы разам з братам у Макаўчыцах; зямянін, ці баярын тракту вязынскага - у Пяткевічах. У 1678 г. фігураваў як хросны ў Навасёлках. На пач. XVIII ст. трымаў пляц у мяст. Койданава.

6.3 Ева

V пакаленне

7.5 Павел * каля 1674 г. х Доўнараўна ? З'ехаў да 1695 г. з Макаўчыц. Асеў у Дабрынёва, згодна з прадажнымі дакументамі Дабрынёва 1706 г. і 1751 г. быў сярод баяр (захожых баяр). Жыў яшчэ ў 1751 г.

8.5 Ян х Магдалена Цяўлоўская? У 1695 г. трымаў пляц у Койданаве. Зямянін у Цяўлава, Ледніках.

9.5 Андрэй х Алена Ждановіч, на пач. XVIII ст. трымаў пляц у Койданаве.

10.5 Рыгор, на пач. ХVIII  ст. трымаў пляц у Койданаве.

11.5 Базыль, на пач. XVIII ст. трымаў пляц у Койданаве.

12.5 Марцін

VI пакаленне

13.7 Даніэль (Данісь), * каля 1710 г. - 1778 х Таццяна Юшкевіч ? 1721-1791

VII пакаленне

14.13 Тэадор, * да 1751 г. - 1813

15.13 Кандрат-Мацей * 1754-1812

16.13 Марыяна *1751

17.13 Ганна *1756

18.13 Стэфан *1761

VIII пакаленне

19.15 Барбара *1772

20.15 Стэфан-Себасцьян *1774 х Кацярына Касьпяровіч

21.15 Ян *1777 х Анастасія Камароўская

22.15 Аляксандр *1781

23.15 Магдалена *1784

24.15 Мікалай *1789

25.15 Эліаш *1798 х Праскоўя Вішнеўская



« Последнее редактирование: 07 Ноября 2020, 21:50:31 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #67 : 14 Ноября 2020, 18:22:53 »
У прадажнымі праве 1727 г. на палову пляца ў Койданаве ад Стэфана Калечыца, дваюраднага брата майго продка, свайму брату, прыгадваецца, што яго жонка Канстанцыя з Абрамовічаў.

Магчыма з гэтага ж роду, у метрыках Койданаўскага касцёла:

1711 г. Кумы ў nobilium Чахоўскіх- nobilium Красіцкі і Мар'яна Абрамовічаўна, у Койданаве.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #68 : 14 Ноября 2020, 22:08:10 »
Галіна нашчадкаў аднаго з сыноў Тэадора Калечыца з Пяткевіч і Яцукоўшчыны ў XVIII ст. асела ў самім Койданаве. Парадніліся з Дзяткамі, Бакіноўскімі, Магілеўскімі. У 1795 г. запісаны разам з усім мястэчкам у падданныя. У XIX ст. дамагліся правоў мяшчанства.

Ян, сын Стэфана Калечыц з Койданава, 1785 г.н. пазначаны ў метрычных кнігах Койданаўскага касцёла за 1836 г. як "ўраджоны"/шляхціц.

Яго сын Антоній быў салдатам койданаўскай этапнай каманды.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #69 : 21 Ноября 2020, 23:01:12 »
Невысветленага пакуль паходжання асобы з метрычных кніг касцёла Св. Яна ў Вільні:

28.04.1835 г. ахрышчаны Антоній, сын ўраджоных Лявона і Тэрэзы з Урбановічаў Калечыцаў, парафіі Св. Яна. Хроснымі былі ўраджоныя Ян Урбановіч, Тэкля Камінская, асэсар Станіслаў Якімовіч і Ганна Супрановічаўна.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #70 : 27 Ноября 2020, 22:35:46 »
Цікавая акалічнасць у інвентарах Макаўчыц 1648 і 1669 г.:

Адны і тыя ж асобы- Якаў і Ян Калечыцы, браты майго продка, у адных і тых жа інвентарах 1648 і 1669 гг. пазначаны ў адным месцы- як Калечыцы, у другім- як Пінчук (Якаў) і Пінчуковіч (Ян). У 1669 г. ізноў Якаў Пінчук быў трымальнікам той жа Яхімаўскай валокі (у 1588 і 1620 гг. трымаў Яхім Калечыц). У 1670 г. запісаны Калечыцкімі. Наогул у інвентарах Макаўчыц і Койданава сустракаюцца этнічныя мянушкі жыхароў паводле іх паходжання- Лукаш Маскаль; Гаўрыла Швед; Шот; ліцьвін; у Койданаве таксама маскаль і немец і г.д.

Этнонім "Пінчук" фігуруе ў старажытных актах яшчэ XVI ст., як і "случанін", "мазыранін".. Такім чынам, можна меркаваць што продкі Калечыцаў з Макаўчыц сапраўды- з Палесся (прыхожыя, верагодна, праз Навагародчыну, дзе, як пісаў вышэй, у таксама Радзівілаўскім маёнтку Дзяляцічы знаходзілася зямянскае сяло Калечыцы з зямянамі Калечыцамі).

___________________________________________________________

Цікава, што на Піншчыне жылі і Калечыцкія- прадстаўнікі роду Сасінаў-Калечыцкіх:. элекцыю Ўладзіслава IV падпісалі Ян, Даніэль, Станіслаў, Андрэй Калечыцкія- з Пінскага павету; пасля 1660 згадваюцца і Якуб Самуэлевіч Сасін Калечыцкі і жонка Эльжбета з Стэцкевічаў, судзіліся з Навіцкім за фальварк Серкавічы, трымалі Пінкавічы на правах заставы ад Доўгірдаў. Праўда, з'явіліся яны ў Пінскім павеце, верагодна, у тым жа XVII ст.- на пачатку стагоддзя бацька Якуба- Самуэль Фёдаравіч яшчэ з'яўляўся ўдзельнікам маёнтка Калечыцы ў Берасцейскім павеце.
« Последнее редактирование: 27 Ноября 2020, 22:49:55 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #71 : 05 Января 2021, 16:47:48 »
AGAD 354-23-t.52 p.3 Наданьні зямянамі далятыцкім

Актыкавана ў 1702 г. у Слуцку:

Дакумент без даты (пашкоджаны, каля 1530-1550 г.). Права ад Настассі з Неміровічаў Мікалаевай Глябовічавай Якубу Андрэевічу Калечыцу на ўрадзе Вераскоўскім дадзены за заслугі на вольнасці земскай грунты ў Калечыцах.  Гэта найстарэйшая ўзгадка прадстаўніка роду на пазней Радзівілаўскіх землях.

Выпіс з кніг Наваградзкага гаспадарскага замкавага суда,  аб запісу Настассі Глябовічавай маёнтка Вераскава дачцэ Раіне і зяцю 25.11.1557 г. Прыгадваюцца слугі путныя, а таксама баяры Ісай і Іван Князевічы і Якуб Каліціч, зволеныя ад баярскіх павіннасцяў. У дачыненні да Якуба Каліціча з Хадасовіч адзначана, што ён быў ураднікам Вераскоўскім і павінен служыць "тым жа звычаем як і шляхта".

12.06.1649 г. Права ад рэвізораў кн. Багуслава Радзівіла Ярашу, Якубу і Сцяпану Калечыцам на "прыкупны" грунт у Бернічаве ад фальварку Вераскоўскага ў поў-каня зямянскага.

У 1652 г. у Калечыцах і пасадзе Бернічаўскай вышэйзгаданыя асобы з дакумента 1649 г. пазначаныя з прозвішчам Беняшэвіч, уласна Калечыцамі паказаныя дзьве асобы. У далейшым, у праве ад Багуслава Радзівіла ад 1666 г. на леннае права ў Калечыцах і пасадзе Бернічаўскай фігуруюць ужо толькі ўраджоныя зямяне Беняшэвічы. Такім чынам можна прасачыць, што большасць мясцовых Калечыцаў ад сярэдзіны XVII ст. пачалі называцца Беняшэвічамі (таксама як іх суседзі Будныя ў XVIII ст. сталі Калесінскімі). У 1666 г. у Наваградзкім гродскім судзе быў актыкаваны ліст вознага Наваградзкага Яна Янцэлевіча (згадваецца сярод зямян на вольнасці ў далятыцкім інвентары ў фальварку Яўневічы з падданнымі) сынам Пятру і Казіміру і сястры Гальшцы, якая была замужам за Ярашам Беняшэвічам, ці Калечыцам- на маёнтак  Янцэвічы, Шніпкі, фальварк Яўневічы.
Беняшэвічы выводзіліся з гербам Астоя ў Гарадзенскім ДДС, пры вывадзе называліся Беняш-Крывец і паказвалі  ў якасці быццам бы пратапласты Беняша Ждановіча Крыўца, гістарычную асобу, суддзю наваградзкага на пачатку XVII ст. Аб Беняшах-Крыўцах- асобная тэма.

Паводле "Уставы панам зямянам далятыцкім" 1677 г. зямяне павінны былі плаціць паконшчыну, здаваць палавінны мёд да двару і ўдзельнічаць у паспалітым рушэнні.

Такім чынам, Калечыцы не маюць агульнага паходжання з Сасінамі-Калечыцкімі. Продак іх быў Андрэй Каліціч, нар. прыкладна напрыканцы XV ст., верагодна, жыў у сяле путных слуг Хадасовічы. Што да ДНК выніку койданаўскіх Калечыцаў (Калечычаў, Калецічаў, Калічыцаў): прозвішча  Kaletič, Kalitič сустракаецца ў дзяржавах Балканскага паўвострава, дзе распаўсюджаны I2a PH908+

Цікава, што ў попісу войска ВКЛ 1567 г. згадваецца, што Мікалай Неміровіч з Уселюба выстаўляў 3 конных валахаў (або г.зн. коннікаў, узброеных па-валашску?) Але, калі ў той мясцовасці ў Неміровічаў на службе знаходзіліся мігранты з Валахіі, праз яе маглі прыйсці і непасрэдна Калецічы.

« Последнее редактирование: 05 Января 2021, 19:39:50 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #72 : 08 Января 2021, 19:40:50 »
Дакументы якія адносяцца да наданняў Калечыцам у Наваградзкім павеце ў рэестры, складзеным у Слуцку 31.03.1702 г. з нагоды справы паміж адміністрацыяй Радзівілаўскіх маёнткаў і харунжым надворным Літоўскім Гедэонам Міхалам Францкевічам, які гвалтоўна адабраў дакументы далятыцкіх зямян. Справа разглядалася ў наваградзкай кадэнцыі Галоўнага Літоўскага Трыбунала.

І дадам наконт першых пакаленняў Калечыцаў. Калі Якуб Андрэевіч паказаны баярынам з Хадасовіч, можна меркаваць, што па меншай меры асабіста ён- адтуль родам. Значыць яго бацька Андрэй служыў Юр'ю Юр'евічу Неміровічу, намесніку Крычаўскаму, старасце Васілішскаму,  Доўгаўскаму, Любашанскаму, маршалку гаспадарскаму, які ў 1528 г. выставіў у войска 16 коннікаў, у 1504 г. прымаў удзел у абароне Навагрудка ад татараў. Менавіта ён з'яўляўся ўладальнікам Вераскава, якое, не меўшы нашчадкаў, заставіў Настассі Глябовічавай, дачцы Вацлава Неміровіча і яе дачцы і хросніцы Ганне Глябовіч пасля 1535 г.
« Последнее редактирование: 08 Января 2021, 20:00:40 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #73 : 09 Января 2021, 18:01:12 »
Да 1567 г. маёнтак Вераскава перайшоў на ўласнасць Рэгіёны Войцахаўны Несялоўскай, жонцы Юрыя Зяновіча, якая па маці паходзіла з Неміровічаў. Прыкладна, у 1576 г., калі Ўселюб перайшоў да Мікалая Радзівіла Рудога (найбуйнейшым маёнткам якога на тэрыторыі Беларусі перад гэтым з'яўляўся Койданаў), тады ж да яго перайшлі і Далятычы з Вераскавым. У перапісе войска ВКЛ 1567 г. Рэгіна Зяновічава ставіла ў войска з Вераскава і яшчэ трох маёнткаў. Несумнеўна, у якасці вершнікаў выступалі ў т.л. знаходзячыся ў васальных з ёй адносінах зямяне - у Вераскава гэта Князевічы і Калечыцы, або іх падданныя. Быў яшчэ адзін род у Вераскава- Даніловічы, але яны да гэтага часу, відавочна, лічыліся ўжо зямянамі Ўселюбскімі пана Давойны.

Прыгадваецца і ўзбраенне вершнікаў з Вераскава: панцыр (рас. кольчуга), прылбіца (у ВКЛ звычайна- заходнееўрапейскі закрыты шлем тыпу "армэ", у адрозненні ад "шышакоў"), рагаціна (кароткае кап'ё), сагайдак, або лук; "конікі", або "малыя коні". Такі тып узбраенне таксама менаваўся "па-казацку".

Адносна васальнай шляхты апісваецца ў артыкуле "Шляхта Новагародскага павету ў паспалітым рушэнні ВКЛ 1567 г."

https://www.academia.edu/11320991/%D0%A8%D0%BB%D1%8F%D1%85%D1%82%D0%B0_%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%82%D0%B0_%D1%9E_%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%82%D1%8B%D0%BC_%D1%80%D1%83%D1%88%D1%8D%D0%BD%D0%BD%D1%96_%D0%92%D0%9A%D0%9B_1567_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0
 
"..Пасля правядзення сістэмнай
дзяржаўнай рэформы ў сярэдзіне 60-х гг. XVI ст. далёка не ўсе баяры-шляхта, якія
мелі маёнткі на тэрыторыі Новагародскага павета, сталі выстаўляць свае почты
ў склад павятовай харугвы, падлягаць юрысдыкцыі павятовых судоў (гродскага,
земскага і падкаморскага) і ўдзельнічаць ў павятовых сойміках14. Баяры-шляхта
(зямяне) «спадковых» маёнткаў па Гаштаўтах (Ляхавічы, Глуск)
15, а таксама зямя-
не, якія трымалі землі князёў і паноў і не былі васаламі першай ступені вялікага
князя літоўскага, як і мясцовыя татары, якія неслі вайсковую службу са сваіх ма-
ёнткаў, такія правы не атрымалі16. Як адзначаў польскі даследчык Вітальд Сян-
кевіч, менавіта зямяне і баяры, якія трымалі землі прадстаўнікоў феадальнай ары-
стакратыі на ленным праве, складалі аснову вайсковых фарміраванняў магнацтва.
У шматлікіх прывілеях, якія выстаўляліся ў другой палове XVI ст. Ільінічамі,
Алелькавічамі, Радзівіламі і інш. прадстаўнікамі феадальнай арыстакратыі сваім
кліентам, падставовай адзінкай зямлі (лена), з якой выстаўляўся адзін конны жаў-
нер, быў зямельны надзел у 5 валок. Пра значную вайсковую ролю залежных
зямян сведчаць і тагачасныя інвентары княжацкіх і панскіх маёнткаў17. Так, на-
прыклад, пры неабходнасці толькі зямяне Клецкага княства выстаўлялі як міні-
мум 100 коннікаў, а да таго ж 32 коннікі маглі выставіць клецкія татары.."
 
« Последнее редактирование: 09 Января 2021, 18:35:33 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Калечыц / Kaliečyc / Kaleczyc / Калечиц, Колечиц
« Ответ #74 : 14 Января 2021, 14:33:49 »
У 1541 г. дзьве часткі маёнтка Далятыцкага ў павеце Наваградзкім перайшлі Анастасіі, Ганне, Дароце, Алене Неміровічаўнам, на што быў дэкрэт Жыгімонта І.

З лістоў Станіслава Давойны сваёй жонцы кн. Саламярэцкай, а таксама Саламярэцкай да Мікалая Радзівіла Рудога, якому перайшлі маёнткі Давойны і Неміровічаў, актыкаваных у Берасцейскім земскім судзе, 1570-я гг.:

"...маёнтак Уселюб з дварамі да яго прыналежным Лешчанкаю і Далятычамі з маёнткамі баяр-шляхты, якія таму маёнтку Ўселюбу прыналежныя, таксама з баярамі путнымі, людзьмі і валасцямі..."

In hoc signo vinces