AGAD, 1/354/0/23/t.170 p.12
Hrabstwo Kojdanowskie od Nowosiolek Kostrowickich. Nowosiolki Gladkich a potem Owsadowskich.
Ліст 31.05.1655 г. застаўны (улеўковы) ад Станіслава Ждановіча (які быў лоўчым койданаўскім) Аляксандру Аравінка-Аўсядоўскаму:
"...маючы нівы розныя з сенажацямі, выкупленыя ад Марка Калечыца які нівы трымаў Калечыц правам застаўным ад нябожчыка пана Яна Ждановіча, стрыя майго ў пэўнай сумме, як у лісце асаблівым застаўным ёсць сумма памянёная, і нівы сенажаці ўсё на кожным месцы назвамі апісаныя...з асобы маёй на асобу пана Аўсядоўскага тым лістам маім улеўковым улеваю..."
Такім чынам, падцьверджана інфармацыя з вываду Ждановічаў 1799 г. аб наданні права застаўнага JP Калечыцу 30.04.1638 г. на грунты дзедзічныя ў Навасёлках.
У вышэйшых пастах памыляўся, меркаваў, гледзячы па датах, што застаўнае права атрымаў бацька Маркі Цімафей Калечыц, але ж аказаўся сам Марка, які нарадзіўся, г.зн. не пазней за 1620 г. (памёр паміж 1682 і 1695 г.).
Выпіс з кніг спраў Двара Койданаўскага 1674 г., тычыцца замены земляў Ждановічаў з Аўсядоўскімі. У 1687 г. пададзены да судовых актавых кніг панам Матэвушам Бранцом, подпіс пісара земскага Багуслава Ўніхоўскага, маршалка трыбунальнага ВКЛ:
У апісанні зямель прыгадваюцца памежныя суседнія грунты, у т.л. "праз роў зарослы за рэчкай Чартарыйкай" грунт Крашынскі - "гара і ніва названыя Крашынскія, якія на гэты час Паны Марэк і Шаціла, зямяне койданаўскія, ужываюць...". Марэк- відавочна, мой продак Марка (Маркус у метрычных кнігах Койданаўскага касцёла) Калечыц (Калечыцкі). Шаціла-магчыма, падвойскі макаўчыцкі Савасцей Шацілка (войтам макаўчыцкім у той час быў сын Маркі Калечыца Тэадор). Пасля 1648 г. Марка Калечыц не жыў у Макаўчыцах, трымаў койданаўскія сенажаці, у т.л. у Ельне (у памеры грунтаў Навасельскіх згадваецца засценак Ельня ад грунтаў Макаўчыцкіх), Карэмдзянцы, разам з войтам і падстарастай койданаўскімі, таксама зямянамі Плявакай, Навіцкі, Лапкоўскім, Міхалоўскім. У інвентары Навасельскіх зямель Ждановічаў 1652 г. Сенажаць Карэмдзёўская за ракой Уса і на Машніцы. Асноўнае месца жыхарства - Пяткевічы, ці Вуглы, былая частка Навасёлак Багуфалаўскіх- у койданаўскіх інвентарах адсутнічае, як і Цяўлава і іншыя некаторыя засценкі, якія адносіліся да Вязынскага зямянскага тракту, зямянінам якога, Марка і, відавочна, стаў.
Якія дакладна грунты ў Навасёлках трымаў з 1638 па ~ 1655 Марка Калечыц, невядома. Магчыма, гэта грунты, якія фігуруюць у актах замены Ждановічаў з Аўсядоўскімі ў 1674 г., у т.л. Макараўшчына (у іншым месцы "Макараўская сядзіба"), названая ад імя продка Макара Ждановіча, якая межавала з грунтамі Кастравіцкіх, Марэка і Шацілы, Кавалеўшчына, "у Грыневым Хвойніку пад Ярашоўкай", "у Петрылаве да Падліп'я", і іншыя, усяго грунтаў 7 "штук".
Бацька Маркі Цімафей Калечыц, магчыма, таксама трымаў сярод іншых нейкі Навасельскі грунт: у інвентары 1620 г. ён трымаў "нарэз ад Круглай?" У інвентары зямель Ждановічаў 1652 г. пазначаны "Круглы хвойнік".
Цікава і тое, што цэнтрам маёнтку Навасёлкі маіх іншых продкаў Гладкіх з'яўлялася мястэчка з плебаніяй, і ў 1652 г. прыгадваюцца нават Навасельскія мяшчане. Акрамя Гладкіх, у меншым ступені мясцовымі землеўласнікамі з'яўляліся Багуфалы, Гарноўскія, Даноўскія (апошнія пасля зямяне і баяры ў Ледніках), Ашчэклінскія. Скіндары, Юндзілы, Аўсядоўскія, Ратомскія трымалі мясцовыя землі праз заставу і адначасова сваяцтва паміж сабой.