Невысветленага пакуль паходжання асобы з метрычных кніг касцёла Св. Яна ў Вільні:
28.04.1835 г. ахрышчаны Антоній, сын ўраджоных Лявона і Тэрэзы з Урбановічаў Калечыцаў, парафіі Св. Яна. Хроснымі былі ўраджоныя Ян Урбановіч, Тэкля Камінская, асэсар Станіслаў Якімовіч і Ганна Супрановічаўна.
Віленская галіна.
У мк койданаўскай уніяцкай царквы 1829 г. шлюб паміж Лявонам Калечыцам з Макаўчыц і Тэрэсай Урбановіч з Петрашэвіч. Галіна продкаў Лявона бачна з 1 двара (дыма) у Макаўчыцах, нашчадкі Мікалая сына Маркі Калечыца, які таксама жыў (трымаў зямлю) у Навасёлках і Пяткевічах. Ад Мікалая ж і дабрынёўская галіна. Ад брата Мікалая- Тэадора- галіна ў Пяткевічах.
У РС 1834 і 1858 гг. сяляне ў в. Петрашэвічы.
НГАБ Ф.19-1-812 "О назначении опекуна над малолетними Колечицами 1860г."
Антон, сын Лявона Калечыц. Ахрышчаны ў 1835 г. у Вільне, у метрыках парафіі Св. Яна - бацькі пазначаны шляхтай.
Дваравы чалавек двара Старынкі, "звольнены ад абавязковых адносін".
З мк Рудзіцкай царквы:
1861 г. * Аляксандра, дваравы чалавек Антон Лявонаў Калечыц праваслаўнага і Ганна Іванава рымскага (нар. Бутыра, + перад 1874 г.). Успрыемнікі памешчык маёнтка Старынкі быўшы прадвадзіцель дваранства калежскі саветнік Аляксандр Паўлаў Ленскі і дваранка Анэля Скваркоўская.
Іншыя дзеці Антона і Ганны Михаліна 14.12.1868 і Ян 02.04.1862, Марыя, Фларыян.
У 1875г. Антон прадаў рухомую маёмасць дзяцей з аўкцыёна дзеля выплаты Пручкоўскаму за арэнду фальварка Рубяжэвічы. Пасля жыў у фальварку Балевічы, вёсцы Агароднікі Дзераўнянскай воласці Ашмянскага павета. У 1878 г. трымаў фальварк Кусцін у Наваградзкім пав. (суд пытаў "по каким документам содержит фольварок и принудить к предоставлению отчётности"). Віленскі мяшчанін, жыў у прадмесці Шпаклернай. З паказанняў памешчыка Гілярыя Ленскага: "Он давно у меня не служит, но я часто встречаю его в г. Вильне, следовательно он должен служить где-то в городе, но наверное сказать не могу". Справы апекі дзяцей разглядаў Мінскі сіроцкі суд, апекуном быў унтэр-афіцэр Алфёраў.
Сын Антона Ян, жонка Яна Кацярына Радзімінская. Дзеці Яна: Аляксандр (жонка Вераніка Стэфановіч), Антон (жонка Генавефа Плаўго), Юзаф (жонка Ўладыслава Ваўчацкая), Уладзіслаў-Юрый (жонка Марыя Рогач), Станіслаў (жонка Тамара).
Нашчадкі ў ЗША і Польшчы.