Капрал (карпарал) Карачон у лейб-кампаніі драгунскай, 1675 год.
Удакладненне. Гэтая асоба- капрал у лейб-кампаніі драгунскай караля Яна Сабескага, у Кальніку, 1675 г.;
Што дакладна да Карачуноў з Дабрынёва ў Мінскім павеце.
Ф. 686-1-199, арк.108-109 адв. Пасьведчаньне ім аб адзінародстве ад Каржанеўскіх 29.01.1816.
Пасьведчаньне, верагодна, з мэтай фальсіфікаваць радавод, але гістарычныя асновы можа мець наступная ўзгадка ў пасьведчаньні:
"... Уладзіслаў Мацеевіч меў сыноў двух, Францішка і Лазара, які (Лазар), пакінуўшы брата ў школах аршанскіх, з'ехаў у ваяводства Мінскае, дзе займаўся службай, пасля ажаніўся і заставіў сыноў Лаўрэнція і Мацея...".
Па меншай меры, Лазар сапраўды мог знаходзіцца на службе (вайсковай?), да 1740 г.. У Дабрынёва быў прыезджы. Сын Лаўрын быў ахрышчаны ў Станькаўскай царкве 03.06.1740 г.
Падчас адшукання вольнасці ў Радзівілаўскай камісіі, таксама прыгадваецца чын казацкага харунжага продка Мацея. Ізноў жа не высветлена: можа быць фальсіфікат, з іншага боку, у дваранскай справе "сапраўдных" Каржанеўскіх няма інфармацыі аб трыманні продкам чына казацкага харунжага. А дадзены малодшы афіцэрскі чын быў распаўсюджаны ў Радзівілаўскіх зямянскіх харугвах, магчыма тут лягенда датычылася ўласна продкаў саміх Карачуноў і мела нейкую гістарычную абгрунтаванасць з прычыны пражывання і службы на землях Радзівілаў.
Дарэчы, у інвентары 1682 г., у Койданаве пражываў нейкі Мацей Каржанеўскі.