У Магілёўскім ДДС мне вядома пра існаваньне 3 вывадаў Даніловічаў. Два зь іх былі зацьверджаныя ў расейскім шляхецтве, ня ведаю дакладна якія.
1. 1814.03.18, жылі ў Клімавіцкім пав.
2. 1832.10.05, жылі ў Чэрыкаўскім пав.
3. 1807.03.18 гэрбу "Сас", жылі ў Чавускім і Клімавіцкім пав.
Адзін чалавек з гэтага роду быў зацьверджаны ў расейскім шляхецтве Гэрольдыяй праз прадстаўленьне ў 1824 дакумэнтаў з Інспэктарскага дэпартамэнту Галоўнага штаба. Г. зн. ён служыў у войску і для прысваеньне афіцэрскага рангу трэба было зацьвярджэньне ў расейскім шляхецтве. Падазраю, што менавіта гэты род быў у далейшым зацьверджаны пад прозьвішчам Готскі-Даніловіч.