Мною падрыхтаваны ўжо год як артыкул аб справе Каржанеўскіх-Карачуноў і, мяркую, на працягу 1-2 месяцаў ён выйдзе ў свет. Там шмат нюансаў. У 1795 г. усе там запісаны карачунамі (баяры). 1811-дублюе 1795 г. У 1816 адначасова і сялянская казка Карачуноў у Дабрынёве і дваранскі спіс Каржанеўскі з доказамі на паходжанне. Але ж і ў 1800 г. падчас справы Ігуменскага павятовага суда аб абрабаванні яўрэйскіх могілак у Самахвалавічах сялянамі засценку Дабрынева, жыхары названы менавіта Каржанеўскімі- у справе, дзе няма ніякіх пытанняў аб нейкім паходжанні ці доказах шляхецтва. Каржанеўскімі запісваў іх святар папейка, пазней-Вярыга. Вярыга ж даў ім іх метрыкі з 18 ст., дзе яны JP Каржанеўскія, але пад ціскам Чапскіх у 1817 г. ужо дае станькаўскай адміністрацыі пасведчанне, што нібыта нічога ня ведаў, навошта сялянам Карачунам метрыкі Каржанеўскіх і зараз яны знішчаны (пры гэтым, цікава, што і пазней, у 1818, 1819 г. ён працягвае запісваць іх Каржанеўскімі). А вось наступны святар Ральцэвіч падчас адшукання вольнасці ўжо падае паверанаму Чапскага ўжо зусім іншыя метрыкі 18 ст. дзе яны-Карачуны (копіі метрык у Пецярбургу). Я глядзеў гэтыя копіі і бачыў, што і акрамя Каржанеўскіх там шмат запісаў з прозвішчамі, якіх у 18 ст. і не існавала яшчэ ў асобных людзей. Таму маю вывад, што метрыкі станькаўскай царквы 18 ст. фальсіфікаваны у 1820 гг. на карысць адміністрацыі Чапскіх. Яшчэ дадам, што ў Дабрыневе жыла яшчэ 1 ці 2 сям'і Карачуноў, якія адсутнічаюць ў дваранскім спіске 1816 г. і якія не шукалі вольнасць. Тут цікава тое, што пры адшуканні вольнасці Каржанеўскія сцвярджалі, што не далучылі да свайго вываду селяніна Карачуна, зпасля чаго той пачаў чыніць ім перашкоды і пачаў казаць, што ўсе яны-сваякі і Карачуны. Таксама ў 1816 г. Каржанеўскія мелі пасведчанне ад абывацеляў Менскага ваяводства аб паходжанні за 1803 г. Арыгінала я не бачыў, ён з Менскага ніжнега земскага суда, які не захаваўся. Пад дваранскім спісам мой продак ставіў уласны подпіс Bazyli Korzeniewski. Звароты Каржанеўскіх з Дабрынёва зафіксаваны і ў дэкрэтавых кнігах Менскага земскага суда. Каржанеўскія ў дабрынёве сапраўды павінны былі жыць, але я ня ведаю, ці ўсе яны былі Каржанеўскія, ці іншыя-сяляне Карачуны, можа быць, і сапраўды было два розных рода. А можа была нейкая мянушка яшчэ з 18 ст. У артыкуле я падрабязна ўсё распавёў.