По выводу 319-2-1501 у меня получается вот так:
Александр (1649 судился за 2500 злотых) -> Ян-Кароль (так же есть упоминание в подымных Новогрудского уезда за 1690) -> Николай -> Ян 1762 год рождения -> Йозеф, Людвиг, Феликс.
Посмотрю внимательнее про Мацея (возможно отец Александра)
По поводу связи между родами:
Работая в архие уже много лет с фамилией Корженевских понял, что данные до 1800 года очень противоречивые и есть много подделок документов. Так же документы перемешены и нельзя составить полную картину вывода без сопостовления с другими родами.
Мой род по идее описывается в документе 319 -2 -1578. Вывод берет от Павла Корженевского (что не верно и не совпадает с данными из Смоленских архивов). Более верные (надеюсь) данные - это вывод берется от
Леон-Ян (Адамов) Корженевский Герба Вага (?-1740?).
Прашу прабачэння, але што Вы маеце на ўвазе пад "мой род по идее описывается"? Вы маеце радавод, звязаны з асобамі з вываду? Дзе жылі Вашы продкі в 19 ст., кім пісаліся ў метрыках?
Не ўсе Каржанеўскія павінны быць сваякамі.
Вы напэўна маеце на ўвазе справу не 1578, а 1478. Пратапласта Павел, які служыў у палку Смаленскім таксама паказаны ў справах 1543 і 1474. Герб іх паказаны пры гэтым у №1543- Калюмны, усе астатнія- герба Наленч. А у справе 1474 яшчэ апісваецца адзін род (ці галіна роду?), які не звязаны з Паўлам. Нашчадкі асобаў з 1543 жылі ў Слуцкім і Рэчыцкім паветах, астатнія- у Ігуменскім (акрамя рода Мацея-тыя ў Мінскім пав.) Блытаніны сапраўды шмат. А падробкі наогул былі ледзь не ў кожнай дваранскай справе ДДС.
У справе з родам Мацея блытаніна, здаецца, нейкая з Аляксандрам. Я не выпісваў дакумент 1649 г., але пазначыў, што Аляксандр паказаны то сынам Яна-Караля, то яго бацькай. У іншых крыніцах- Ян-Караль-сын Мацея. Або нейкі Аляксандр-бацька Мацея? Але наогул мне здаецца, што ў гэтай канкрэтнай справе, у параўнанні з іншымі вывадамі Каржанеўскіх, больш менш усё можа быць проста і верна. Там няшмат дакументаў на доказы дваранства і адсутнічаюць згадкі аб нейкіх значных маёнтках, урадах, ці надта далёкіх часах. Звычайны небагаты шляхецкі род, хоць і стары, як і ўсе амаль
Магчыма, мог мець нейкае сваяцтва з Каржанеўскімі герба Вага з Аршаншчыны, калі прымаць на ўвагу сувязь першых пакаленняў з гэтым рэгіёнам.
Каржанеўскія з Ігуменскага павету таксама шукалі вольнасць у першай пал. 19 ст.