Вось такая цікавая легенда
https://vk.com/doc-154987578_626766873?hash=c2422d43b7daf6ec72&dl=3a483ca3f34d7e9046З успамінаў Ганны Герыч з Рэйтанаў,
якая памерла ў Парыжы ў 1857 годзе
Пераклад з польскай мовы выкананы В. Гарбачовай паводле выдання: Z pamiętników Anny z Rejtenów Geryczowej, zmarłej w Paryżu roku 1857 // Dziennik Literacki. № 133–137. Lwów, 1857.
Калі я кажу, што бабуля паходзіла з дому Камароў, то гэта значыць, што не тых, якія
былі з Валыні, і не тых, якія былі такімі заможнымі і вядомымі ў Парыжы. Гэта былі
Камары 47 з Літвы, з Ашмянскага павета Віленскай губерні.
Гэтыя Камары мелі незвычайную генеалогію і паходзілі з правячых князёў… Магу
сцвярджаць, што ад японскіх князёў! Смейцеся сабе, колькі пажадаеце. Для падмацавання
маёй інфармацыі, што не прыдумала гэтага сама, зацытую цябе, каханая Людвіка К.48,
якая з самым шчырым сумленнем казала мне пра гэта і мела ў сябе ў малой акруглай
шкатулцы копію дакумента, выпісанага з архіва Камароў. Было там запісана наступнае:
«у выніку войн з татарамі адзін з японскіх князёў дзякуючы пратэкцыі Вялікага княства
Літоўскага прыбыў у Польшчу і атрымаў грамадзянства. А паколькі ён называўся Рамок, таму, чытаючы наадварот, набыў мянушку Комар, і было дадзенае яму шляхецтва
з гербам японскіх князёў…» Магчыма, што і гэты чайнік, які так шанавала бабуля,
паходзіў ад тых японскіх князёў.
Каханая Людвіка, бяру цябе сведкай, што не прыдумляю гэтага. Калі пачуеш некалі
пра тое, а можа, сустрэнемся калісь з табой, то пацвердзіш, што напісала я праўду. Але
што тычыцца тваіх вершаў да Апалінарыя, гэта застанецца паміж намі… Хіба сама іх
мне накіруеш, у такім выпадку я іх патлумачу і ўстаўлю ў свае ўспаміны. Але выканаю
гэта толькі з твайго дазволу.