У 1730 г. Сымон Раманеня - цімкавіцкі гараднічы.
Падняў старыя запісы, зараз дакладна можна казаць, што галіна Раманоўскіх, сваякоў галіны Кузьмы Чорнага (Мікалая Карлавіча Раманоўскага) выводзіла шляхецтва:
І пакаленне
1. Мацей Герасімавіч Раманеня + 1797, у сялянскіх РС вёскі Лешня.
ІІ пакаленне
2.1 Ігнат, у РС 1811 г. пазначаны як беглы з 1810 г. Падчас вываду паказаны як Ігнацы-Давыд.
3.1 Сідар, рэкрут з 1801 г.
ІІІ пакаленне
4.2 Сымон, дваранін сяла Быстрыца, х Марыяна Есьман з Дзярэчына.
IV пакаленне
5.4 Габрыэль *1833
6.4 Клімент 1835
V пакаленне
7.5 Юзаф
У метрыках Габрыэля і Клімента бацькі, Сымон Раманоўскі і Марыяна з Есьманаў, паказаны як дваране сяла Быстрыца, успрыемнікі дваранін Вінцэнт Есьман з Дзярэчына. Тыя Есьманы - нашчадкі дзярэчыцкіх зямян, раней баяр, яшчэ раней чыншавых сялян (1638 г.) Есьманчыкаў, выводзіліся ад Полацкага гараднічага і з прозвішчам Есьман былі зацьверджаны ў расейскім дваранстве.
Тыя Раманоўскія называліся Пятніцкімі-Раманоўскімі, унесены ў І частку ДРК Мінскай губерні. У вывадзе бацькам Ігната паказаны Томаш Раманоўскі, які быў жанаты з Зофеяй Пятніцкай. Бацька Томаша- Міхал, бацька Міхала, пратапласта, Ян, быццам бы ротмістр навагрудскі ў 1720 г. і ўладал нік маёнткаў Какорычы і Якубовічы. На самой справе (акрамя фальсіфікацыі імёнаў продкаў), Какорычы былі ў Капыльскім княстве, былі заўсёды ў ленным трыманне зямян і ніколі Раманоўскія там раней не жылі.
Трэба пераправерыць, верагодна там уся галіна мясцовых Раманоўскіх выводзіліся акрамя Ігната і ад яго брата ? Яна (нашчадкі ў т.л. аднадворцы Цімкавіцкага ўчастка). Акрамя таго, у 1804-1805 гг. у Быстрыцы- запісаны зямянін Фёдар (Хведар) Паўлюкоў Раманоўскі.
Трэці брат, Фларыян, сапраўды паходзіў ад Томаша і Зофеі Петніцкай, быў слуцкім падкаморыем , заставіў трох сыноў : Рыгора-Урбанв, Антона-Франца, Эдварда-Пятра.
Метрыка хросту Антона-Франца і Эдварда-Пятра-Станіслава ў 1832 г. у Слуцкім касцёле, успрыемнікі былі дваранін Карл дэ Вільмор, баранэсса Тэрэза дэ Шталь, Яго Высокаблагароддзе слуцкі гараднічы барон дэ Шталь.
Бачна, што да Фларыяна далучыліся падчас вываду і быццам бы два яго браты - Ігнат і Ян, а дакладней, іх нашчадкі.
Бацька Фларыяна ж, Томаш, сапраўды быў жанаты на Зофеі Пятніцкай, у 1832 г. Пятніцкія-Раманоўскія жылі ў засценку Лаўровічы Ланьской воласці. Той засценак- родавае гняздо Пятніцкіх, у 1573 г. Мікіта Пятніца, баярын Слуцкага княства, разам з зяцем Пантусам, атрымаў урочышча Лаўраўскае ад Алелькавічаў. У 18 ст. Пятніцы жылі на баярскай павіннасці, на пачатку 19 ст. прад'яўлялі сфальсіфікаваны прывілей на маёнтак у Смаленскім ваяводстве, у дваранстве зацьверджаны не былі.