У Менску быў адзін вывад Лукомскіх, называлі сваім гэрбам "Даліву", паходзілі зь Лідзкага пав., у к. 18 — пач. 19 ст. на службе ў Юдыцкага ў Рэчыцкім пав. Ніякіх дакумэнтаў, па-сутнасьці, на час вываду (1806) у іх не было, служылі на паслугах. У к. 18 — пач. 19 ст. былі хрышчаны ў Менску. Відаць, пазьней трохі забагацелі, што мелі ўжо нейкую ўласнасьць. У мяне зьвесткі толькі з вываду 1806.02.23.
НГА Беларусі. Ф. 319, воп. 1, спр. 40, арк. 94-95адв.
У расейскім шляхецтве не зацьверджаны. Пра Лідзкі пав. маглі выдумаць, бо каля Чачэрску жыло шмат Лукомскіх. Здаецца, тыя выводзіліся праз Магілёўскі ДДС таксама з гэрбам "Даліва".
===
Маёнткам Відагошча (Менскі пав.) ў 1915 валодалі Мацьвей Іванавіч і Міхаліна Адамаўна Лукомскія (яны не дваране) у маёнтку 261 дзес. 562 саж.
НГА Беларусі. Ф. 333, воп. 2, спр. 806, арк. 49адв.
Сялец (Менскі пав.), у 1915 валодаў 23 дзес. з. Карл Мацьвеявіч Лукомскі.
НГА Беларусі. Ф. 333, воп. 2, спр. 806, арк. 87.
Пасека (Менскі пав.), у 1915 валодалі 9 дзес. 1200 саж. з. Вікенці Карлавіч і Юзэфа Аляксандраўна Лукомскія.
НГА Беларусі. Ф. 333, воп. 2, спр. 807, арк. 20адв.
===
Па сьпісу менскіх мяшчанаў 1894 (з дадаткамі 1916).
Варвара, замужам, дачка Франца Іванавіча Лукомскага (* 1815) і ягонай першай жонкі Вікторыі. Ейныя пляменьнік жыў ва ўроч. Міхаляка ва ўласным доме (5-я частка г. Менску).
НГА Беларусі. Ф. 330, воп. 1, спр. 567, арк. 149адв.—150.
Трэба паглядзець у 330 фондзе мяшчанскія сьпісы за ранейшыя гады, здаецца, ёсьць за 1864, а калі ёсьць, трэба праглядзець і ўсе ранейшыя, можа будуць якія зьвесткі, адкуль узяліся яе бацька і дзед. Бо ані Францішка, ані Яна ў вывадзе 1806 няма. Можа ёсьць нейкія згадкі ў родавай справе, але я яе не глядзеў.