У пастанове Савета міністраў РБ адносна Гербавага Матрыкула РБ дакладна прапісана было наступнае:
"15. Включение исторического герба в приложении к Матрикулу
осуществляется на основании собственных исследований
Геральдической службы, по представлению научных учреждений и
общественных организаций, по заявлениям лиц, имеющих
доказательства употребления этого герба их предками в качестве
родового или личного.
16. Геральдическая служба может изготавливать и выдавать
дипломы о праве частных лиц на шляхетские гербы. За выдачу таких
дипломов взимается плата в размере, установленных Комитетом по
архивам и делопроизводству при Совете Министров Республики
Беларусь по согласованию с Министерством финансов. Эти средства
направляются на компенсацию расходов, связанных с ведением
Матрикула или архивного дела вообще."
Але ж зараз дакумент ужо не мае сілы, а спрабаваць звяртацца наконт рэгістрацыі якога б не было гербу ў г.зв. "савет" пры г.зв. "прэзідэнце" - сябе не паважаць.
Акрамя гэтага, цікава іншае: а ці мелі б наогул права рэгістрацыі гербу нашчадкі шляхты, у сувязі з падрабязнымі даследваннямі апошніх гадоў, паводле якіх
1. Шмат родаў не карысталіся афіцыйна, de jure, у часы ВКЛ правамі шляхецтва, а былі вольнымі, баярамі, ці зямянамі.
2. Шмат гербаў было прыпісана родам падчас вывадаў у ДДС з гербоўнікаў, ці ад іншых родаў.
Значная частка шляхты (продкі якой строга кажучы, і не былі "статутавай" шляхтай у часы ВКЛ) не атрымалі зацьвярджэння і ў расейскім дваранстве.
Атрымліваецца юрыдычна і гістарычна: не былі шляхтай у ВКЛ, не сталі таксама і расейскімі дваранамі; а гербы, падчас вывадаў- "левыя"
Варыянт- вывучаць геральдыку баярскіх клейнаў і аднаўляць/распрацоўваць гербы ўласныя, нешляхецкія, але па тыпу баярскіх клейнаў
магчыма, з элементамі тых прыпісаных "левых" гербаў, па жаданні