1. Пакідайце паведамленьні ў адпаведных форумах.
2. Калі ў вас ёсьць паведамленьне пра нейкую сямью, дык напішыце ў тым форуме, на якую літару пачынаецца гэтае прозьвішча. Калі вас цікавяць некалькі родаў з рознымі прозьвішчамі, дык пакіньце некалькі паведамленьняў.
3. Калі вы пішаце паведамленьне пра нейкі род, дык заўсёды паведамляйце нейкую генеалягічную інфармацыю, таксама гэаграфічную прывязку пра месца жыхарства. Паведамленьні накшталт, ці відаеце вы штосьці пра прозьвішча Васілеўскі? будуць выдаляцца, паколькі ня маюць ніякага сэнсу і ня ўтрымліваюць інфармацыі.
4. Калі вы пакінулі паведамленьне на форуме, калі ласка, глядзіце тамака-ж адказ, не пішыце адначасова лістоў па электроннай пошце.
5. Пытаньні падпісаныя мянушкамі (нікамі) могуць заставацца па-за ўвагаю.
6. Адказы на ўсе пытаньні ад адміністратара форумаў будуць па-беларуску, па-за залежнасьцю ад мовы запытаў.
8. Карыстальнікі могуць камунікаваць на любых узаемазразумелых мовах.