ТЭРМІНЫ СВАЯЦТВА.
Вельмі карысна ведаць тэрміны сваяцтва, бо іх добра ведаюць старэйшыя людзі і карыстаюцца імі. У генеалягічным апытаньні, калі фігуруе шмат асобаў пажадана дакладна ўяўляць пра каго ідзе размова.
Братавая жонка брата.
Вуй/вуек брат маці.
Дзевер брат мужа.
Залоўка/залвіца сястра мужа.
Зяць муж дачкі ці муж сястры.
Нявестка жонка сына ці жонка брата.
Пляменьнік сын брата ці сястры.
Пляменьніца дачка брата ці сястры.
Сестранец сын сястры; у архаічных тэкстах можа быць сынонімам пляменьніка.
Сестраніца дачка сястры; у архаічных тэкстах можа быць дачкою брата.
Снаха жонка сына.
Стрый брат бацькі, рэдка брат маці.
Стрыечная сястра дваюрадная сястра.
Стрыечны брат дваюрадны брат.
Сынавец сын брата.
Сьвёкар бацька мужа.
Сьвякруха/сьвякроў маці мужа.
Цешча маці жонкі.
Цесьць бацька жонкі.
Швагер/шурын брат жонкі, ці муж жончынай сястры.
Швагерка сястра жонкі ці жончынага брата жонка.
Ятроўка жонка мужнінага брата.