ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

АГУЛЬНЫ СЬПІС ШЛЯХЕЦКІХ РОДАЎ.


Сьпіс шляхецкіх прозьвішчаў паводле альфабэту. Сьпіс ахоплівае перыяд часу паміж 1764 і 1918 гадамі. Роды, якія выгасьлі раней, тутака, як правіла, не згаданыя, але прысутныя тыя, якія згасьлі ў 19 стагоддзі і пазьней.

Трэба памятаць, што вельмі цяжка скласьці поўны сьпіс шляхецкіх родаў. Прадстаўленыя сьпісы абдымаюць прыкладна каля 90% прозьвішчаў шляхты Вялікага Княства Літоўскага і родаў, якія атрымалі расейскае шляхецтва і былі запісаныя ў Радаводныя кнігі Заходніх губерняў. Асноўная колькасьць няўлічаных прозьвішчаў — гэта роды зь Віленскага ваяводзтва і Жамойцкага княства, у часы Расейскай Імперыі гэтыя тэрыторыі складалі Віленскую, а потым і Ковенскую губерні. Паступова сьпісы будуць дапаўняцца і ўдакладняцца.

Калі вам вядомы нейкі шляхецкі род, чыё прозьвішча тутака не зазначана, дык пакіньце паведамленьне на форуме. Просьба не забываць падаваць крыніцы гэтых зьвестак.

Тутака прыведзены, як правіла, сьпісы прозьвішчаў, колькасьць родаў можа быць большаю. Напрыклад, ня ўсе Станкевічы сваякі, ёсьць некалькі родаў з гэткім прозьвішчам, але рознага паходжаньня. У нашых сьпісах падаецца толькі адно прозьвішча ідэнтычнага гучаньня. У далейшым пра некаторыя роды будуць падавацца больш дэталёвыя зьвесткі. У выпадках, калі існуе некалькі родаў з аднолькавым прозьвішчам, будуць падавацца зьвесткі пра ўсе роды, і тады — адно прозьвішча будзе запісана некалькі разоў.

Для найбольш правільнай і адэкватнай перадачы гучаньня й напісаньня прозьвішчаў скарыстоўваюцца абодва гука «г», якія перадаюцца літарамі «Ґ» і «Г» (лацінкаю яны перадаюцца адпаведна «G» і «H»).

Падвоеныя прозьвішчы (прозьвішча з прыдомкам) пішуцца па асноўнаму прозьвішчу, а прыдомак падаецца праз коску. Напр. — Сінягуб-Абрамовіч будзе пададзены, як Абрамовіч, Сінягуб-.


Плянуецца стварэньне старонак прысьвечаных асобным родам. Найперш гэта будзе датычыцца тых, радаводамі якіх нехта займаецца. На старонцы будзе пазначацца адрас асобы (ці асобаў), якая займаецца генеалёгіяй пэўнага роду і мае адпаведныя зьвесткі. Гэткім чынам, у гэтай асобы можна будзе даведацца пра гісторыю й генеалёгію рода, а тая, адпаведна, зможа атрымаць магчымасьць адшукаць іншых зацікаўленых гісторыяй рода. Створаная старонка будзе ўвесь час дасяжнаю неабмежаванай колькасьці людзей і з гэтага можна будзе мець практычную карысьць у кантактах з асобамі, зацікаўленымі генеалёгіяй канкрэтнага роду.

Разьмяшчацца адрэсы будуць толькі асобаў, якія насамрэч займаюцца генеалёгіяй і маюць нейкую інфармацыю. Ня будуць разьмяшчацца кантактныя зьвесткі асобаў, якія нічога, акрамя ймя дзеда й месца ягонага пражываньня ня ведаюць.

Калі вы праводзілі ці праводзіце архіўныя досьледы, дык падайце зьвесткі пра род па пададзенаму прынцыпу:
1. прозьвішча;
2. прыдомак і прозьвішча (калі род ужываў прыдомак);
3. гэрб (калі род меў адзін гэрб, а пры вывадах шляхецтва указаў неўласьцівы, зазначыць сапраўдны і згадаць той, які ўказаны ў вывадзе);
4. першая дакументаваная згадка родапачынальніка (родапачынальніка менавіта гэтага роду, а ня першая згадка прозьвішча персанажа, які мае гэткае-ж прозьвішча, але ня мае ўдакументаванай лучнасьці са згаданым родам);
5. месца жыхарства прадстаўнікоў роду ў часы Вялікага Княства Літоўскага (як мелі сталае жыхарства ў родавым маёнтку ці ў родавым гнязьдзе — назваць гэтае мейсца, як ня мелі сталага чыхарства — назваць толькі павет/паветы);
6. дата і месца вываду шляхецтва ў часы Расейскай Імперыі (як былі вывады ў некалькіх губернях цягам пераносу, дык пазначыць пасьлядоўна ўсе даты й губерні. Калі пры досьледах высьвятляецца, што прадстаўнікі аднаго роду мелі вывады ў розных губернях, але не згадвалі сваё агульнае паходжаньне, дык зазначце, што розныя лініі роду мелі розныя вывады ў адпаведных датах і губернях);
7. дата й нумар першага ўказу пра зацьвярджэньне ў правох расейскага шляхецта (калі род быў у ім зацьверджаны);
8. месца жыхарства прадстаўнікоў роду ў часы Расейскай Імперыі (пажадана падаваць зьвесткі на канец 19 — пачатак 20 стагоддзя);
9. асоба/асобы, зьвесткі пра нашчадкаў якіх найбольш цікавяць (асабліва важна, калі род вялікі).

Не абавязкова падаваць зьвесткі па ўсім згаданым пунктам. Гэты пералік прыведзены толькі для асобаў, якія маюць шмат архіўнай інфармацыі. Зьвесткі патрабуюцца дзеля таго, каб максімальна скарыстаць гэтую інфармацыю і прадаставіць яе ў фармалізаваным выглядзе дзеля шырокага кола зацікаўленых.

Просьбу пра стварэньне старонкі, разам зь мінімальнымі зьвесткамі па радаводу, каб зразумець пра які род ідзе гаворка пры наяўнасьці аднолькавых прозьвішчаў, пакідаць на форуме.




Абадовіч — Ашмянскі.

Бабакоўскі — Бяшковіч.

Вабалевіч — Вяшэйка.

Ґабінскі — Ґшод.

Гаарэн — Гэцкінґ.

Дабажынскі — Дэшына.

Евель — Ешмант.

Ёгансан — Падборскі-Ёч.

Жаба — Жэра.

Забагонскі — Зянькоўскі.

Ібэльгаўпт — Ішчаловіч.

Зеляжніцкі-Кабат — Кыммэль.

Лабановіч — Ляшэвіч.

Маґер — князь Мяшчэрскі.

Набароўскі — Няшокаць.

Обельт — Оэдэр.

Паальксьнь — Пяшлевіч.

Рабашоўскі — Рюльле фон Лільенштэрн.

Саба — Сячкоўскі.

Таановіч — фон Тэшэ.

Убрый — Ушыўлевіч.

Ўвядзенскі — Ўшэмборскі.

Фабіановіч — Фяцкевіч.

Хабрынскі (Хабржынскі) — Хыраш.

Цабрынскі — Цяшэйка.

Чабатароўскі — Чэўжык.

Шабакановіч — барон а Шэфлер.

Эберт — Эўцюхевіч.

Юґан — князь Юшынскі.

Ябланоўскі — Яшэўскі.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
            А Б В Ґ Г Д Е Ё Ж З І К Л М Н О
            П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002