УСТУПЛЕНЬНЕ Ў
ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ.
Сяброўства ў Згуртаваньні Беларускай Шляхты мае два віды: сябра-прэтэндэнт і рэчаісны сябра.
Сябрам-прэтэндэнтам можа быць асоба, якая мае шляхецкае паходжаньне, але ня мае на час уступленьня ў арганізацыя дастатковых дакументальных доказаў.
Рэчаісным сябрам зьяўляецца асоба, якая прадставіла доказы свайго паходжаньня і Найвышэйшая Рада ЗБШ прыняла асобу ў склад рэчаісных сябраў.
Уступіць у Згуртаваньне Беларускай Шляхты могуць асобы, продкі якіх:
паходзяць са шляхты Вялікага Княства Літоўскага (ня мае значэньня ці былі продкі прызнаныя ў дваранстве Расейскай імперыі);
паходзяць са шляхты Польскага Каралеўства (ня мае значэньня ці былі продкі прызнаныя ў дваранстве Расейскай імперыі);
паходзяць са шляхты Герцагства Курляндыі і Семігаліі, і Пілтэнскага павету (роды, якія былі ўнесеныя ў адпаведныя матрыкулы да 1795.03.07 (г.зн. да часу скасаваньня васальнай прыналежнасьці герцагства Рэчы Паспалітай);
былі прызнаныя ў расейскім дваранстве і ўнесеныя ў Радаводныя кнігі Заходніх губерняў;
былі прызнаныя ў расейскім дваранстве, а іх нашчадкі, якія жадаюць ўступіць ў ЗБШ, зьяўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь;
былі шляхцічамі іншых краінаў, а іх нашчадкі, якія жадаюць ўступіць ў ЗБШ, падтрымліваюць шчыльныя сувязі з ЗБШ.
Асоба, якая жадае уступіць у ЗБШ, павінна:
запоўніць анкету;
напісаць заяву, дзе у адвольнай форме выкласьці аповяд пра свой род, асаблівую ўвагу надаўшы другой пал. 19 пач. 20 ст.;
прадставіць дакументы, якія сьведчаць пра паходжаньне роду і засьведчваюць саму асобу.
Асоба, якая жадае уступіць у ЗБШ, мусіць сплаціць уступную складку ў памеры 10% ад сярэднямесячнага даходу. Больш абавязковых складак не прадугледжана.
Глядзіце таксама адпаведны разьдзел Статута Згуртаваньня Беларускай Шляхты СЯБРОЎСТВА Ў ЗБШ.
Зьвяртаем увагу, што шляхецтва перадаецца толькі «па мячу», г.зн. па мужчынскай лініі. Асобы, у якіх мама ці бабка шляхецкага паходжаньня, не зьяўляюцца шляхцічамі і ня могуць прэтэндаваць на ўступленьне ў Згуртаваньне Беларускай Шляхты.