ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ЧАСАПІС «ГОДНАСЬЦЬ».


Часапіс пачаў выходзіць з 1993 г. Некалі плянавалася, што ён будзе квартальнікам, але ў самы лепшы час ўдалося выпусьціць толькі два нумары на год у 1997 г. З гледзішча на рэяліі — часапіс выходзіць па меры магчымасьці. Усё-ж мы будзем імкнуцца да нейкай перыядычнасьці. Мяркуем, што «Годнасьць» будзе выходзіць два разы на год — вясною й восеньню.

Рэдакцыйную Раду часапіса складаюць:
Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта (рэдактар),
Анатоль Грыцкевіч, док. гіст. навук, праф.,
Станіслаў Думін, канд. гіст. навук.

У падрыхтоўцы ўжо надрукаваных нумароў бралі ўдзел: Леанід Акаловіч, Зьміцер Вайцяховіч, Андрэй Вашкевіч, Зьміцер Дзядзенка, Максім Капран, Міхаіл Кацін-Ярцаў, Ягор Новікаў, Вітальд Ханецкі, Аляксандар Шымбалёў.

Наклад усіх нумароў часапіса вычарпаны.

Паступова большасьць артыкулаў, што былі надрукаваныя ў часапісе, будуць прадстаўлены тутака ў электронным выглядзе. Зараз-жа, дзеля азнаямленьня са зьместам артыкулаў, раім карыстацца бібліятэкамі. У Менску часапіс ёсьць у Нацыянальнай бібліятэцы і ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002