ТЫТУЛАВАНЫЯ РОДЫ.
У сьпісы тытулаваных былі ўнесеныя наступныя роды:
усе існуючыя княскія роды, якія паходзяць ад Ґедыміна;
княскія роды, якія спрадвеку жылі на тэрыторыі Беларусі;
шляхецкія роды Рэчы Паспалітай, якія мелі тытулы, калі яны на працягу некалькіх пакаленьняў валодалі маёнткамі ў Вялікім Княстве Літоўскім;
роды Герцагства Курляндыі і Семігаліі, і Пілтэнскага павету, якія былі ўнесеныя ў адпаведныя матрыкулы да 1795.03.07 (г.зн. да часу скасаваньня васальнай прыналежнасьці герцагства Рэчы Паспалітай), калі яны былі ўнесеныя ў матрыкулы з тытуламі, альбо ў далейшым атрымалі тытулы;
роды, якія пад час існаваньня Расейскай імперыі, былі ўнесеныя ў Радаводныя кнігі Заходніх губерняў з тытуламі прызнанымі Гэрольдыяй Расейскай імперыі;
роды, якія паходзяць з ВКЛ, якія атрымалі тытулы ў замежных краінах.
У сьпісах згасшыя роды пазначаюцца крыжыкам пасьля прозьвішча (†). У некаторых родаў гэта азначае толькі тое, што лінія, якая мае дачыненьне да Беларусі, ужо не існуе, род-жа можа працягвацца і далей, найперш гэта датычыць родаў расейскага паходжаньня.
У сьпісы ня ўнесена частка родаў, якія карысталіся тытуламі, але іх правы на тытулы не дастаткова зразумелыя.
Сьпісы ня поўныя, будуць дапаўняцца й удакладняцца.