ГЕНЕРАЛ-АДЮТАНТ,
ганаровая пасада ў войсках ВКЛ у 18 ст., адютант гетмана (вялікага ці польнага). Не зьяўлялася вайсковым рангам.
Г.-а. прызначаўся патэнтам вял. ці польнага гетманаў. Пасада магла надавацца асобам ў рангах маёра, падпалкоўніка і палкоўніка.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2002.