КАМІСАРСКІ СУД,
часовы суд у ВКЛ для разгляду зямельных прэтэнзіяў прыватных земляўласьнікаў, манастыроў, гарадоў да трымальнікаў каралеўскіх маёнткаў.
Суддзямі выступалі камісары, якіх прызначаў Вял. Князь (Кароль). Судовая справа разглядалася на месцы з выклікам бакоў і сьведкаў, аглядам межаў маёнтка. К.с. вызначаў межы зямельных уладаньняў і пазначаў іх на мясцовасьці капцамі, пра што складаўся акт. Апеляцыі на выракі К.с. падаваліся ў звычайным парадку, з 1774 у задворны асэсарскі суд (каралеўскі трыбунал).
© Валеры Пазднякоў, 1997.
Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. Мн., 1999. С. 46.