ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

КАНФЭДЭРАЦКІ СУД,

суд у Рэчы Паспалітай у 17—18 ст., які ствараўся канфэдэрацыямі замест дзярж. судоў як сродак у барацьбе з паліт. праціўнікамі.

У Вялікім Княстве Літоўскім К.с. былі створаны Таргавіцкай канфэдэрацыяй, якая сваім актам 1792.04.27 (апублікаваны 1792.05.14) загадала спыніць дзейнасьць ранейшых судоў. У процівагу гэтаму Чатырохгадовы сойм 1792.05.31 пастанавіў, што на землях, не занятых войскамі інш. дзяржаваў, працягваюць дзейнасьць дзярж. суды. У ВКЛ К.с. дзейнічалі ў Браславе, Віцебску, Ваўкавыску, Лідзе, Менску, Оршы, Полацку, Рэчыцы, Слоніме, Слуцку і інш.

Паводле акта 1792.04.27 К.с. павінны былі разглядаць справы пра крымінальныя злачынствы супраць дзяржавы і дзеяньні асобаў супраць канфэдэрацыі; справы пра спадчыну, зямельныя межы і даўгі гэтым судам не падлягалі. Універсалам ад 1792.09.27 Гэн. канфэдэрацыя дала К.с. права разглядаць справы пра даўгі, зборы дзярж. чыншу, а таксама справы, якія раней падлягалі Камісіям парадкавым цывільна-вайсковым. Суддзі (консулы) выбіраліся канфэдэратамі, старшынём суда быў маршалак канфэдэрацыі ў адпаведным павеце. К.с. прымалі да разгляду справы ў тым выпадку, калі хоць-бы адным з бакоў выступаў шляхціч. Працэдура работы суда была аналягічная працэдуры земскага суда. Выракі прымаліся таемным галасаваньнем. Апеляцыі маглі падавацца ў суд Гэн. канфэдэрацыі. К.с. меў права ажыцьцяўляць вырак з дапамогаю войска.

Скасаваны разам з Гэн. канфэдэрацыяй Гарадзенскім соймам 1793.09.15.

Літ.: Abramski A. Sądownictwo podczas konfederacji w Polsce 1672-1793. Katowice, 1986. Sobczak J. Sąd konfederacji targowickiej województw wielkopolskich 1792-1793 r. // Studia i materiały do dziejów Wielkopolski i Pomorza. 1979. T. 13, z. 1.

© Валеры Пазднякоў, 1997.

Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. Мн., 1997. С. 92.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
        А Б В Г Д Е Ё Ж З І К Л М Н О
        П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002