ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

КАДЭНЦЫЯ

(лац. cadentia ад cado падаю, прыпадаю, супадаю), перыяд на працягу якога праходзілі пасяджэньні Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, сэсія Трыбунала.

Першапачаткова К. праходзілі ў Вільні і Троках для Віленскай дэпартыцыі (Віленскае і Троцкае ваяв., Жамойць), у Наваградку і Менску для Рускай дэпартыцыі (астатняя тэрыторыя ВКЛ).

Сойм 1588 пастанавіў, што К. для Віленскай дэпартыцыі праходзяць штогод толькі ў Вільні (віленскія К.), а для Рускай — пачаргова праз год у Наваградку і Менску (рускія К.). Віленскія К. пачыналіся ад Фамінога тыдня (2-і тыдзень пасьля Вялікадня), рускія — на 4 тыдні пазьней, працягваліся па 20 тыдняў.

Сойм 1755 прызначыў для К. Рускай дэпартыцыі Горадню й новыя тэрміны для К.: віленскай — з 15 ліст. да 15 крас., горадзенскай — з 1 траўня да 30 вер.

Пасьля ўтварэньня ў Рас. Імперыі Літоўскай губерні (1797) створаны Гал. Літоўскі суд з правамі губ. суда, які таксама меў паўгадавыя К. ў Вільні й Горадне.

© Валеры Пазднякоў, 1996.

Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. Мн., 1996. С. 523.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
        А Б В Г Д Е Ё Ж З І К Л М Н О
        П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002