КАНЮШЫ,
шляхецкі ўрад у Польшчы і ВКЛ. У Польшчы вядомы з 11 ст., у ВКЛ з 15 ст. К. павінен быў назіраць за вялікакняскімі табунамі і стайнямі, але фактычна гэта выконваў падканюшы. У 16 ст. К. пры Вял. князю называўся К. дворны, у паветах К. земскі. З 17 ст. урад Вялікага К. (канюшага ВКЛ) дыгнітарскі.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 1997.
Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. Мн., 1997. С. 96.
|