МАЯРАТ,
(позналац. majoratus ад лац. major большы, старэйшы), атрыманьне ў спадчыну нерухомасьці (перш за ўсё зямлі) паводле прынцыпу першародства у сям’і або родзе; маёнтак, які пераходзіў у спадчыну паводле гэтага прынцыпу.
М. існаваў у стараж. Індыі, Афінах, 3 11-13 ст. у феад. праве Англіі, Францыі, Нямеччаны і інш. краін Эўропы, у Беларусі з 16 ст. (гл. Ардынацыя).
У Расеі атрыманьне ў спадчыну маёнткаў на прынцыпах М. устаноўлена ў 1711, але з-за супраціўленьня дваранства адменена ў 1732. У 1845 дваранства атрымала права на заснаваньне М. з дазволу Імператара. У Беларусі некат. дзярж. маёнткі перадаваліся выхадцам з Расеі на правах М., пры згасаньні роду ў мужчынскай лініі зямля вярталася ў скарб.
© Валеры Пазднякоў, 1999.
Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мн., 1999. С. 103.