ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ПРЫДОМАК,

дадатковае прозьвішча (частка падвоенага) у некат. шляхецкіх родаў. Ня гледзячы на тое, што П. гэта дадатковае прозьвішча, часьцей за ўсё стаіць перад асноўным прозьвішчам. Большасьць прыдомкаў адносіцца да адной зь пералічаных катэгорыяў.

Родавае прозьвішча (часьцей патронім), ад ужываньня якога як асноўнага прозьвішча род па нейкіх прычынах адмовіўся, звычайна на карысьць іншага прозьвішча, утворанага ад тапоніма (Даніловіч-Храпавіцкі, Барзабагаты-Красенскі, Іпацьевіч-Маскевіч, Далмат-Ісайкоўскі, Багавіцін-Казярадзкі).

Утвораны ад назвы родавага ўладаньня (Запольскі-Доўнар, Кубліцкі-Пётух). У шляхты Піншчыны гэткі П. амаль заўсёды стаіць другою часткаю прозьвішча (Колб-Сялецкі, Караневіч-Высоцкі, Вярэніч-Стахоўскі, Палюховіч-Сярніцкі). Часам галіны аднаго роду выкарыстоўвалі розныя тапонімы, у такім выпадку родавае прозьвішча робіцца П. (кн.Друцкі-Любецкі, кн.Друцкі-Саколінскі).

П. узнікшы ў выглядзе зьбегу пэўных абставін, але нагадваў імёны князёў ці гэрояў, часам легендарных. Сьцьвярджае быццам-бы больш высокае становішча роду. Напр., Даўмонт-Сясіцкі, П. якіх ад маёнт. Даўмонты, мелі прэтэнзіі на паходжаньне ад легендарнага ўцянскага князя Даўмонта; Сцыпіён дэ Кампа (дэ Сцыпіо дэ Кампа) пераасэнсавалі імя продка Ерамія Сцыпіёнавіча Кампы, быццам паходзяць са старажытнага Рыму.

Прыдуманы з прэтэнзіяй на больш значнае паходжаньне: Гімбут-Кунасевічы прэтэндавалі на паходжаньне ад міфічнага князя Кунаса з роду Дарспрунка і на падставе гэтага безпадстаўна ўжывалі ў 18 ст. княскі тытул; Карафа-Корбуты выкарыстоўвалі ў якасьці П. лацінізаваную назву гэрба «Корчак», нібыта паходзяць ад італьянскага роду Карафаў.

П. які надае, па меркаваньні таго, хто яго ўжываў, большую значнасьць прозьвішчу шляхам своеасаблівага падваеньня апошняга (Дробыш-Драбышэўскі, Баран-Бараноўскі, Малевіч-Малеўскі).

«Модны» П., якія ўжываўся ня стала. У 18 ст. было модным ужываць у якасьці П. назву маёнтка (на Невярове Невяроўскі, на Остраве Венцлавовіч). Здаралася, што назвы маёнткаў штучна ўтвараліся ад прозьвішча, а гэткага маёнтка ўвогуле не існавала (на Шэлюціне Шэлюта). У канцы 19 — пач. 20 ст. ўзнікла мода скарыстоўваць у якасьці П. назву гэрба (аднак некаторыя роды гэрбавыя П. ўжывалі з 17 ст.).

П. мела значная колькасьць бел. шляхецкіх родаў. Пасьля анэксіі Рэчы Паспалітай толькі невял. частка шляхты была зацьверджаная ў дваранстве Расейскай імпэрыі з падвоенымі прозьвішчамі.

Літ.: Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusinskie. Krakow, 1897.

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 1999.

Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Мн., 1999. С. 582.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
        А Б В Г Д Е Ё Ж З І К Л М Н О
        П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002