ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

РАДАВОДНАЯ КНІГА,

комплекс фармалізаваных зьвестак па генеалёгіі дваранскіх родаў, які вёўся Губернскімі дваранскімі дэпутацкімі сходамі.

Уведзены ў Расейскай імперыі Даравальнай граматай дваранству 1785. У іх запісвалі дваранаў, якія валодалі ў губерні нерухомай маёмасьцю; тых, чые продкі валодалі на тэрыторыі губерні маёнткамі; асоб, якія мелі выслужанае дваранства і дваранства замежнага паходжаньня прызнанае ў Расейскай Імперыі (у любой губерні па жаданьні).

Ня ўносілі ў Р.К. асабістых дваранаў і юдэяў, якія набылі правы спадчыннага дваранства.

Р.К. падзяляліся на 6 частак.

У 1-ю частку запісвалі роды рэчаіснага (радавод пачынаецца не раней за 1685) і набілітаванага дваранства.

У 2-ю частку — роды выслужанага дваранства ваеннаю службаю. Да 1845 любы афіцэрскі ранг прыносіў спадчыннае дваранства, пасьля 1845.06.11: у войску ранг маёра, у флоце ранг капітан-лейтэнанта (чыны 8-ай клясы). Пасьля 1856.12.09: у войску ранг палкоўніка, у флоце ранг капітана першага рангу (чыны 6-ай клясы).

У 3-ю частку — роды выслужанага дваранства цывільнаю службаю або атрыманьнем ордэна, які прыносіў дваранскі статус. Спадчыннае дваранства прыносіў чын 8-й клясы — калескага асэсара. Пасьля 1845.06.11 — стацкага радцы (чын 5-й клясы), пасьля 1856.12.09 — рэчаіснага стацкага радцы (чын 4-й клясы). Да 1845 любы расейскі ордэн прыносіў спадчыннае дваранства. Ордэн сьв. Станіслава фармальна лічыўся польскім, спадчыннае дваранства атрымоўвалі толькі кавалеры 1-ай ступэні, у 1831 ордэн залічаны ў склад расейскіх і спадчыннае дваранства сталі даваць усе ступені ордэна. З 1845.07.22 толькі 1-ая ступэнь ордэна сьв.Ганны стала прыносіць спадчыннае дваранства. З 1855.06.28 спадчыннае дваранства стала даваць толькі 1-ая ступэнь ордэна сьв.Станіслава (гэты ордэн быў малодшым, чым ордэн сьв.Ганны і фармальна існаваў юрыдычны казус, што ў перыяд 1845-55 усе ступэні малодшага ордэну прыносілі спадчыннае дваранства, а вышэйшага ордэну сьв.Ганны толькі 1-ая ступень, рэальна ў гэты перыяд узнагароджваньняў ніжэйшымі ступэнямі ордэну сьв.Станіслава не было). З 1910.05.28 толькі 3-ы першыя ступэні ордэна сьв.Ўладзімера прыносілі спадчыннае дваранства. Пасьля 1910 спадчыннае дваранства прыносілі 1-ыя ступэні ўсіх ордэнаў, усе 4-ы ступэні ордэна сьв.Георгія, першыя 3-ы ступэні ордэна сьв.Ўладзімера.

У 4-ю частку — роды замежнага паходжаньня.

У 5-ю частку — тытулаваныя роды.

У 6-ю частку — старажытныя дваранскія роды, чый радавод пачынаўся раней 1685.

Шляхецкія роды былога ВКЛ, якія былі зацьверджаныя ў расейскім дваранстве, ўносіліся не ў 4-ю частку, як тое было-б лягічным, а запісваліся ў розныя часткі Р.К.

© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2001.

Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001. С. 49.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
        А Б В Г Д Е Ё Ж З І К Л М Н О
        П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002