ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

РЭФЭРЭНДАР,

(ад лац. referendarius службовая асоба), урад у Польскім Каралеўстве і ВКЛ.

У Польшчы ўрады сьвецкага і духоўнага Р. уведзены ў 1507, у ВКЛ вядомы адпаведна з 1539 і 1575. Выслухоўвалі скаргі прыватных асобаў і паведамлялі іх зьмест канцлеру (а той даводзіў іх да караля), паведамлялі рашэньні манарха на пададзеныя просьбы і скаргі. Знаходзіліся стала пры каралю, давалі яму парады.

У 1633 духоўны Р. ВКЛ атрымаў права ўдзельнічаць у пасяджэньнях Сената з правам дарадчага голаса. У 1635 ураўнаваны ў правох з каронным духоўным Р., засядаў у каралеўскім рэляцыйным судзе, дзе разглядаліся інфлянцкія і курляндзкія справы. У гэты час у ВКЛ заснаваны рэфэрэндарскі суд (ажыцьцяўляўся духоўным Р. аднаасобна) як вышэйшы даменіяльны суд караля. Разглядаў скаргі сялянаў каралеўскіх уладаньняў (каралеўшчын) ВКЛ на старостаў і дзяржаўцаў. Вышэйшай апеляцыйнай інстанцыяй для рэфэрэндарскага суда быў задворны асэсарскі (каралеўскі) суд.

У 1540—70-я г. урад Р. існаваў і ў Падляскім ваяв.

© Валеры Пазднякоў, 2001.

Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001. С. 178.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
        А Б В Г Д Е Ё Ж З І К Л М Н О
        П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002