РЭГІМЕНТ,
(ад лац. regimentum кіраваньне, камандаваньне), буйны вайсковы аддзел у Рэчы Паспалітай у 17-18 ст. Звычайна Р. называлі полк з аднаго ці больш баталёнаў, эскадронаў чужаземнага аўтараменту (найманая пяхота, драгуны, рэйтары, аркебузеры). У войску ВКЛ у 18 ст. Р. называлі палкі пяхоты і гвардыі.
© Валеры Пазднякоў, 2001.
Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001. С. 167.
|