ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

САКРАТАР,

(ад позналац. secretarius першапачаткова давераная асоба), урад у ВКЛ.

1) Службовая асоба ў канцылярыі ВКЛ, якая непасрэдна займалася справаводствам Вял. князя (караля) і прызначалася ім. Упершыню ўпамінаецца ў 1407, часам так называліся вялікакняскія пісары, як мяркуецца, найбольш заслужаныя зь іх. З 2-й пал. 16 ст. С. — асобны ўрад, часам іх дзейнасьць не была зьвязаная проста са справаводствам (выконвалі абавязкі мернікаў, рэвізораў, паборцаў, памежных камісараў і інш.). Некат. С. вялі дакументацыю Рады Вялікага Княства Літоўскага, што пазьней рабілі рэгенты.

2) С. вялікі духоўны — міністэрскі ўрад, асобны ад апарата канцлера і падканцлера ВКЛ. Утвораны на Сойме 1670. Прызначаўся каралём зь ліку духоўных асобаў, вёў сьпецыяльна даручаныя справы.

3) С. вялікі сьвецкі — міністэрскі ўрад. У пач. 16 ст. з тытулам «найвышэйшага сакратара ВКЛ» выступаў пісар І.С.Сапега, як мяркуецца на ўзор адпаведнага ўрада ў Польскім Каралеўстве. Сталы ўрад С. вялікага сьвецкага ўстаноўлены на Каранацыйным сойме 1764.

© Валеры Пазднякоў, 2001.

Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001. С. 206—207.

  Згуртаваньне Беларускай Шляхты
        Гісторыя
        Сяброўства
        Статут
        Кіраўніцтва
        Асяродкі
  Сьпіс шляхецкіх родаў
        Агульны сьпіс
        Тытулаваныя роды
            Князі
            Графы
            Бароны
  Выданьні ЗБШ
        Часапіс «Годнасьць»
            1993. № 1.
            1994. № 1(2).
            1997. № 1(3).
            1997. № 2(4).
            2003. № 1(5).
        Кніжная серыя «Маёнткі і людзі»
        Альманах «Nomenclator»
  Шляхецкая энцыкляпедыя
        А Б В Г Д Е Ё Ж З І К Л М Н О
        П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
  Бібліяграфія па генеалёгіі
  Парады па пошуку радавода
  Спасылкі на іншыя рэсурсы
  Форум
[an error occurred while processing this directive]
  www.nobility.by © Згуртаваньне Беларускай Шляхты, 2002