СТРАЖНІК,
шляхецкі ўрад у ВКЛ. Узьнік у 16 ст. як С. п о л ь н ы. Яго абавязкам было назіраньне за бясьпекаю межаў зь Вял. Кн. Маскоўскім. Прызначаўся гетманам, з часоў Вял. кн. і Караля Аўгуста III [1733-63] зацьвярджаўся манархам.
У 1635 заснаваны ўрад С. в я л і к а г а, абавязкам якога было ў часе знаходжаньня Караля ў войску кіраваць пярэдняй стражай і загадваць каравуламі пад час пастояў. Падобныя функцыі ў дачыненьні да павятовага рушэньня мелі С. п а в я т о в ы я.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2001.
Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001. С. 428.