ВОЙСКІ,
шляхецкі ўрад у ВКЛ. Вядомы з 16 ст. У час войнаў, калі шляхта з паспалітым рушэньнем пакідала маёнткі, наглядаў за парадкам у павеце і апекаваў тых, хто застаўся ў маёнтках. Падпарадкоўваўся старосьце павятовага гораду.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 1994.
Друкаваная версія: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. Мн., 1994. С. 348.
|