АХАЧЫНСКІ (Ахачымскі).
ACHAČYNSKI (Achačymski).
Поль. Ochoczyński, Ochoczymski. Рас. Охочинский, Охочимский.
Род паходзіць зь неафітаў. Антоні Ахачымскі ахрышчаны ў 1764 у Лазавіцкім касьцёле.
У расейскія часы ягоныя нашчадкі былі запісаныя ў шляхецкія сьпісы Чэрыкаўскага пав. Некаторыя асобы перасяліліся ў Калужскую губерню, дзе валодалі невялікімі маёнткамі зь сялянамі ў Мядынскім, Малаяраслаўскім і Калужскім паветах, служылі чыноўнікамі.
Вывад: 1826.12.13 (Магілёўскі ДДС). Зацьверджаны ў расейскім шляхецтве, у 3 ч. РК.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2004.