АНДЭРСОН.
ANDERSON.
Рас. Андерсон.
Падпалкоўнік у адстаўцы Аляксандар Карлавіч Андэрсон, відаць паходзіў з дваранаў, бо навучаўся ў Дваранскім палку, разам зь дзецьмі Уладзімірам (* 1850, † 1884), у будучым вядомым пісьменьнікам-белетрыстам і юмарыстам, і Аляксеем (* 1856) унесены ў 2 ч. РК Віцебскай губ.
Вывад: 1859.12.04 (Віцебскі ДДС), зацьверджаны ў расейскім шляхецтве указам Сэнату 1860.04.21 за № 3255.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003.