ХМЯЛЕЎСКІ гэрбу «Радван».
CHMIALIEWSKI herbu «Radvan».
Поль. Chmielewski. Рас. Хмелевский.
Мікалай Хмялеўскі валодаў зямлёю ў в. Хмялёва (Ліўская зямля Польскае Каралеўства), пераехаў на Падляшша ў Дарагіцкую зямлю, дзе набыў зямлю ў в. Скалімава ці Пташкі. Ягоны ўнук Якуб сын Вінцэнта прадаў у 1612 сваю частку зямлі брату Паўлу і пераехаў у Вялікае Княства Літоўскае.
У 19 ст. жылі ў Слонімскім і Наваградзкім пав.
Вывад: 1798.12.09 (Літоўскі ДДС).
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003.