ДЫТМАР (фон Дытмар).
DYTMAR (fon Dytmar).
Ням. von Ditmar, von Dittmar. Рас. Дитмар (фон Дитмар).
Жонка і дзеці памерлага калескага асэсара Карла-Генрыха-Георга Дытмара (* 1843, † 1877/89) унесены ў 2 ч. РК Віцебскай губ., паводле заслугаў бацькі Карла, адстаўнога гэнерал-маёра Ягора Андрэевіча Дытмара, які значыўся з дваранаў Ліфляндскай губ.
Вывад: 1889.09.15 (Віцебскі ДДС), зацьверджаны ў расейскім шляхецтве указам Сэнату 1890.01.15 за № 362.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003.