ЭЛЬСНЭР.
EĹSNER.
Рас. Эльснер.
Малодшы лясьнічы рэвізор у адстаўцы Эдуард Іосіфавіч Эльснэр, які значыўся з дваранаў, перайменаваны са штабс-кап. у кал. радцы (1868), разам з сынам, малодшым памоч. акцызнага надзірацеля 2-ой акругі, Вітальдам-Ігнаціем (* 1851) унесены ў 2 ч. РК Віцебскай губ. Валодалі маёнт. Чарнаручча (Аршанскі пав.).
Вывад: 1878.08.12 (Віцебскі ДДС), зацьверджаны ў расейскім шляхецтве указам Сэнату 1879.11.27 за № 3653.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003.