Аданевіч-Львовіч-ГАЛКОЎСКІ гэрбу «Шалава».
Adanievič-Ĺvovič-HALKOWSKI herbu «Šalava».
Pol. Adoniewicz-Lwowicz-Hałkowski. Рас. Адоневіч-Львович-Галковский.
Ляўко Аданевіч Галкоўскі меў родавы маёнт. Галковічы, валодаў таксама пажалаванымі пустошамі Піліпаўскаю, Ташлікоўскаю і Філонаўскую (Мсьціслаўскае княства), пра гэта згадвае прывілей 1520-х гадоў князя Міхаіла Іванавіча Мсьціслаўскага.
У далейшым жылі ў Мсьціслаўскім ваяв. і Аршанскім пав.
Вывад: 1774.03.30 (Мсьціслаўскі пр. з. с.), 1780.02.26 (Магілёўскі пав. с.), 1803.06.03 (Магілёўскі ДДС). Зацьверджаны ў расейскім шляхецтве, у 6 ч. РК.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2004.