ГАНКЕВІЧ (Ганькевіч) гэрбу «Ґаздава».
HANKIEVIČ (Hańkievič) herbu «Gazdava».
Pol. Hankiewicz (Hańkiewicz). Рус. Ганкевич (Ганькевич).
Абрагам Ганкевіч, ротмістар Віцебскі, валодаў в. Каралеўка альбо Засьценак (Віцебскі пав.), пакінуў тэстамент 1686.07.15.
У 19 ст. прадстаўнікі роду жылі ў Магілёўскім і Сеньненскім паветах.
Вывад: 1817.06.12 (Магілёўскі ДДС).
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2004.