фон ГІЛЬДЭБРАНТ.
fon HIĹDEBRANT.
Ням. von Hildebrandt. Поль. von Hildebrant. Рас. фон Гильдебрант.
Ян-Фрыдэрык (Іван Хрысьціянавіч) фон Гільдэбрант (* к. 1755), надворны радца (1776) Караля Станіслава-Аўгуста, купіў у 1782 маёнт. Лашкова ад Ганны Шышкі, старасьціны Лавецкай. Іван Хрысьціянавіч, дрызенскі павятовы лекар, разам з сынам Міхалам (* 1778), які значыўся фучэрам Л.-Гв. Прэабражэнскага палка, унесены ў РК Полацкага нам.
Вывад: 1789.12.03 (Полацкі ДДС).
Жонка і дзеці памёрлага палкоўніка начальніка Менскай губ. жандарскай управы Ота Міхалавіча фон Гільдэбранта (* 1815, † 1872), які значыўся з дваранаў Віцебскай губ. і валодаў непадзельна з братамі і сястрою маёнткам у Полацкім пав., унесены ў 2 ч. РК Віцебскай губ.
Вывад: 1872.10.10 (Віцебскі ДДС), зацьверджаны ў расейскім шляхецтве указам Сэнату 1873.01.18 за № 711.
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003.