ГРУШЭЦКІ гэрбу «Любіч».
HRUŠECKI herbu «Liubič».
Pol. Gruszecki. Рас. Грушецкий.
Браты Грушэцкія мелі землі: Себасьцян у 1663 фармальна валодаў маёнткам у Смаленскім ваяв., Казімер у 1660 маёнт. Камаровічы (Мсьціслаўскае ваяв.), Канстанцін у 1691-96 застаўною валокаю у ак. Камары (Аршанскі пав.).
Ад Казімера пайшлі нашчадкі, якія ў 19 ст. жылі ў Копыскім, Магілёўскім і Чавускім пав.
Вывад: 1803.06.02 (Магілёўскі ДДС).
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2004.