ЛАЗАРЭВІЧ гэрбу «Касьцеша».
LAZAREVIČ herbu «Kaścieša».
Pol. Łazarewicz. Рус. Лазаревич.
Прозьвішча таксама выступае ў форме «Лазаровіч».
У 17 ст. жылі ў Мсьціслаўскім ваяв. і Рэчыцкім пав. У 18 ст. шырока расьсяліліся па Менскаму і Наваградзкаму ваяв.
У часы Расейскай Імпэрыі род быў значна разгалінаваны. Тры лініі рабілі асобныя вывады, значная частка прадстаўнікоў роду зусім не была згаданая ў вывадах.
У 19 ст. прадстаўнікі роду жылі ў Барысаўскім, Вілейскім, Ігуменскім, Менскім, Рэчыцкім і Слуцкім пав.
Вывад: 1802.12.16 (Менскі ДДС).
Вывад: 1802.12.16 (Менскі ДДС), іншы вывад пад той-самаю датаю.
Вывад: 1803.01.03 (Менскі ДДС).
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2006.
Матар’ялы па генеалёгіі гэтага роду мае:
Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта,
электронная пошта: v-s(а)nobility.by
Пры кантакце абавязкова ўказваць месца жыхарства да рэвалюцыі 1917 (можна паводле сучаснага тэрытар’яльна-адміністратыўнага падзелу), імёны дзядоў/прадзедаў, даты жыцьця, імёны і дзявочыя прозьвішчы іхных жонак. Пры адсутнасьці названай інфармацыі, запыты, як правіла, будуць ігнаравацца.