на Лышчыцах ЛЫШЧЫНСКІ гэрбу ўласнага («Корчак» зьм.).
na Lyščycach LYŠČYNSKI herbu wlasnaha («Korčak» źm.).
Pol. na Lyszczycach Lyszczyński. Рус. на Лыщицах Лыщинский.
Пётар Лышчынскі († к. 1677), падчашы Мельніцкі (1673), лоўчы Берасьцейскі (1677), валодаў маёнт. Лышчыцы (Берасьцейскае ваяв.). Меў сыноў Адама, пра нашчадкаў якога невядома, Антонія і Мікалая, якія ў 17011726 падзялілі спадчынныя ўладаньні.
Антоні, лоўчы Берасьцейскі, у шлюбе з Ганнаю Місевіч меў сыноў Віктара, Пятра і безпатомнага Валяр’яна. Сыны Віктара ў далейшым жылі ў Віцебскай губерні.
Мікалай у шлюбе з Гагалеўскаю меў сыноў Андрэя, пра якога нічога не вядома, і Лаўрэнція, адміністартара (1754) Дубровенскага маёнтка Сапегі, каадутара Віленскага. Лаўрэнцій у шлюбе з Вайцяхоўскаю меў сыноў Адама, які валодаў маёнт. Лышчыцы, і Антонія. Антоні, падстолі Мсьціслаўскі (прывілей 1790.04.19), шямбялян (прывілей 1791.07.16) купіў маёнт. Чурылаў (Бабінавіцкі пав.), выбіраўся лаўнікам у Магілёўскі ДДС ад шляхты Бабінавіцкага пав., меў нашчадкаў.
Вывад: 1773.11.08 (Аршанскі прав. з. с.), 1803.06.03 (Магілёўскі ДДС), са звычайным «Корчакам».
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2005.