ПАРАКА гэрбу ўласнага.
PARAKA herbu wlasnaha.
Поль. Paraka. Рус. Парака.
Капітан Ґабыэль Парака служыў у саксонскім войску, разам зь дзецьмі пераехаў каля 1761 ў Рэч Паспалітую. Сыны Ґабрыэля: Дамінік († /1804), паручык коннага рэгіменту Польнай булавы ВКЛ (патэнт 1773), і Францішак, капітан, потым брыгадзір (патэнт 1768) у Кадэцкім корпусе РП. Дамінік меў сыноў Казімера, падпаручыка пантанёраў ВКЛ, быў у службе да апошняга падзелу Рэчы Паспалітай, Ігнація, Юзафа і Дамініка, каморніка Люцынскага. Казімер у шлюбе з Тэкляю Бембноўскаю меў дачок Зофю і Элеанору.
Вывад: 1804.03.22, 1805.11.25 (Віцебскі ДДС).
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003.