ПУЦЯТА гэрбу ўласнага.
PUCIATA herbu wlasnaha.
Pol. Puciata, Puciato. Рус. Пуцята, Пуцято, Путята.
Род паходзіць ад смаленскага баярына Яцка П., які пасьля захопа Смаленскага ваяв. Вялікім Княствам Маскоўскім атрымаў у 1516 маёнтак у Браслаўскі пав. У 1617 ст. род вельмі разрадзіўся ў Браслаўскім і Ашмянскім пав., захоўваючы пры гэтым даволі высокі эканамічны і грамадзкі статус. У 18 ст. жылі таксама ў Наваградзкім і Менскім ваяв.
У вывадах іх гэрбам названы «Сыракомля», гэрб аддалена нагадвае гэты, насамрэч зьяўляецца ўласным і нічога супольнага з «Сыракомляй» ня мае.
У 19 ст. прадстаўнікі роду жылі ў Ігуменскім і Менскім пав.
Вывад: 1804.07.19 (Менскі ДДС), указ 1835.05.21 № 5870 (6 ч. РК).
У 19 ст. прадстаўнікі роду жылі ў Ігуменскім, Менскім і Слуцкім пав.
Вывад: 1816.02.28 (Менскі ДДС), указ 1838.03.23 № 1079 (6 ч. РК).
Жылі ў Рэчыцкім пав., Чарнігаўскай губ. Паходжаньне іх дакладна не вядома. Можа быць паходзяць зь іншага рода Пуцятаў.
Вывад: 1820.11.13 (Менскі ДДС).
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2006.
Матар’ялы па генеалёгіі гэтага роду мае:
Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта,
электронная пошта: v-s(а)nobility.by
Пры кантакце абавязкова ўказваць месца жыхарства да рэвалюцыі 1917 (можна паводле сучаснага тэрытар’яльна-адміністратыўнага падзелу), імёны дзядоў/прадзедаў, даты жыцьця, імёны і дзявочыя прозьвішчы іхных жонак. Пры адсутнасьці названай інфармацыі, запыты, як правіла, будуць ігнаравацца.