Чэрап-СЬПІРЫДОВІЧ гэрбу ўласнага.
Čerap-ŚPIRYDOVIČ herbu wlasnaha.
Поль. Czerep-Spirydowicz. Рус. Череп-Спиридович.
Васіль меў сыноў Парфена, Дымітра, Аляксандра і Івана. Дымітр напэўна дзяцей ня меў, а ад іншых сыноў пайшлі асобныя лініі разгалінаванага роду. Валодалі ў 17 ст. маёнт. Ушачы-Сьпірыдоўшчына (Полацкі пав.).
У 19 ст. жылі пераважна ў Лепельскім пав.
Вывад: 1803.08.14 (Віцебскі ДДС). Зацьверджаныя ў расейскім шляхецтве ўказам Сэнату 1833.05.31 за № 4787 у 6 ч. РК.
Юзаф сын Вінцэнта Чэрап-Сьпірыдовіч, шляхціч Дзісенскага пав., зьвярнуўся ў Менскі ДДС пра ўнясеньне ягонай лініі роду (прадстаўнікі якой былі грэка-каталіцкімі сьвятарамі) ў РК Менскай губ. Быў зроблены адпаведны вывад, аднак род па Менскай губ. у далейшым зацьверджаны ў расейскім шляхецтве ня быў, т. ш. да таго часу род быў зацьверджаны па Віцебскай губ.
Вывад: 1803.08.14 (Віцебскі ДДС), 1830.07.19 (Менскі ДДС). Гэрб з-за падабенства памылкова названы гэрба «Анцута».
© Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, 2003, 2014.